Здарэнні11

У Быхаўскім раёне жанчына памерла ад укусу асы, калі піла квас

Няшчасце здарылася ў канцы жніўня на лецішчы.

Паводле слоў мужа, 57‑гадовая жанчына пакутавала ад алергіі на ўкусы насякомых, і ў той злашчасны дзень падчас ужывання квасу яе ўкусіла аса ў вусны.

Выпіўшы тры таблеткі супрацьалергічнага прэпарата, жанчына, адчуўшы недамаганне, пайшла адпачыць у пакой, аднак ужо праз некалькі хвілін страціла прытомнасць. Хуткая дапамога канстатавала смерць.

Судовым экспертам выяўлена толькі колатая рана мяккіх тканак ніжніх вуснаў, якая магла ўтварыцца ад джала ядавітага насякомага. У выніку ўкусу ў пацярпелай развіўся ангіянеўратычны ацёк (ацёк Квінке) у вобласці твару, шыі, верхніх дыхальных шляхоў з звужэннем іх прасвету, што прывяло да ўдушша. Смерць наступіла на працягу некалькіх хвілін, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Эксперты звяртаюць увагу, што адзінкавых укусаў джалячых насякомых у вобласць твару і шыі дастаткова для запуску ў арганізме складанага імунабіялагічнага механізму — рэакцыі гіперадчувальнасці на алерген, якая выклікае незваротныя паталагічныя змены ў органах дыхання і кровазвароту.

Эксперты нагадваюць: пры ўзнікненні першых сімптомаў мясцовай алергічнай рэакцыі пры ўкусе ў твар і шыю неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу, бо лік можа ісці на хвіліны. Пры першасна ўзніклай алергічнай рэакцыі на ўкус джалячых насякомых неабходна кансультацыя алерголага для прызначэння лячэння і атрымання рэкамендацый па прафілактыцы алергічных рэакцый.

Каментары1

  • Жвір
    06.10.2025
    Адрэналін ! У такіх выпадках трэба зрабіць ін'екцыю адрэналіну, інакш анафілаксія. Звычайныя, шараговыя зіртаксы, і да іх падобнае, не дапамогуць, іх трэба ўжываць пасьля, калі чалавек ужо будзе па-за небясьпекай жыцьцю.
    Ня ведаю, ці можна набыць у аптэках адмысловы картрыдж з ін'екцыяй адрэналіну(чымсьці падобны да інсулінавага), тут, на Пцічы, такой магчымасьці няма. У такім выпадку майце з сабою звычайную ампулу й шпрыц.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць