Грамадства2424

У Лукашэнкі распрацавалі план ратавання былога саўгаса «Гарадзец»

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі распрацавала спецыяльную праграму па вываду сельскагаспадарчага прадпрыемства «АСБ-Агра Гарадзец» Шклоўскага раёна, у якім Лукашэнка быў дырэктарам да свайго прыходу да ўлады, на стабільную, эфектыўную і прыбытковую працу, піша БелТА.

Лукашэнка падчас наведвання «Гарадца». Скрыншот з відэа

Раней на прадпрыемстве ўзніклі праблемы, якія выклікалі крытыку з боку Аляксандра Лукашэнкі падчас ягонага наведвання гэтага важнага для сябе месца. Гэтыя недахопы датычыліся арганізацыйных і вытворчых аспектаў дзейнасці прадпрыемства.

Кіраўнік Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Юрый Назараў расказаў, што для вырашэння праблем праведзена серыя сустрэч і аглядаў аб’ектаў разам з абласным і раённым выканаўчымі камітэтамі. Былі вызначаныя канкрэтныя мерапрыемствы, якія неабходна рэалізаваць, а цяпер распрацоўваецца дакладны план па тэрмінах і выдатках на іх выкананне.

Мэта праграмы — зрабіць прадпрыемства прыбытковым, каб яно магло развівацца і ўкладваць сродкі ў сваю інфраструктуру.

Юрый Назараў адзначыў, што вясной Лукашэнка зноў збіраецца паехаць у «Гарадзец», дзе яму пакажуць абноўленую інфраструктуру вытворчасці, а таксама новыя аб’екты, якія ўжо пабудаваныя або будуць пабудаваныя ў найбліжэйшы час.

Лукашэнка наведаў былы саўгас «Гарадзец» 27 верасня, вяртаючыся ў Мінск пасля паездкі ў Маскву. Цяперашнім станам сваёй былой гаспадаркі ён быў зусім не задаволены. Яму вельмі не спадабалася, як захоўваюць запчасткі на машынным двары. І сёння «Гарадзец», маўляў — не самая горшая, але адна з найгоршых гаспадарак: «Гэта ганьба для прэзідэнта… Да такога стану давялі».

Менавіта тады Лукашэнка даў даручэнне мясцовым уладам і кіраўніцтву свайго Кіраўніцтва справамі да вясны навесці «ідэальны парадак».

Каментары24

  • даведка
    08.10.2025
    «АСБ-Агро Городец» не смог спасти даже крупнейший системообразующий банк «АСБ Беларусбанк», поэтому отдали Управлению делами экс-директора совхоза.
    Если и УДП долго с ним не протянет, то отдадут Национальному банку Головченко.
  • Valadzimir
    08.10.2025
    Cакрэт выратаваньня гэтага ды ўсіх іньшых стратных "сельскагаспадарчых прадпрыемстваў" - трэба іх зрабіць сапраўды Калгасамі - народнымі КАЛЕКТЫЎНЫМІ гаспадаркамі.
  • даведка
    08.10.2025
    Лукашенко вывел завёл свой совхоз ЧУП «Городец» в миллионеры по убыткам.

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам9

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць