Грамадства77

Адноўленая сядзіба ў Ваўкавыскім раёне стала інстаграм-трэндам

У сацсетках беларусаў усё часцей з'яўляюцца фота і рылсы з лакацыяй, падобнай на дэкарацыі да фэнтэзі-фільма — з палацам, вежай і атмасферай старадаўняга маёнтка. «Смартпрэс» адправіўся праверыць, што гэта за месца і чаму туды цяпер едуць турысты ды блогеры.

Усадьба Краски

Гаворка пра сядзібу Сегеняў у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна. Яна стаіць у баку ад вялікіх трас, што робіць яе асабліва ўтульнай.

Новая усадьба
Усадьба в Гродненской области

Гісторыя сядзібы пачалася ў першай палове XIX стагоддзя. Правая частка дома з высокай неагатычнай вежай з'явілася ў 1905 годзе — менавіта яна сёння стала галоўным героем інстаграм-здымак. Пасля 1939 года на тэрыторыі былога маёнтка паспелі пабываць і школа, і дзіцячы туберкулёзны санаторый, і нават ЛПП.

Краски

Новае жыццё сядзібы пачалося ў 2013-м, калі яе выкупіў расійскі прадпрымальнік Вадзім Селіхаў. Праз гады аднаўленчых работ 17 ліпеня 2025 года «сядзіба паноў Сегеняў» афіцыйна адкрылася для наведвальнікаў.

Усадьба

Пакуль можна толькі прагуляцца па тэрыторыі і зладзіць фотасесію, але, па словах супрацоўнікаў турыстычнага комплексу, ужо ў наступным годзе адкрыецца доступ у сам панскі дом. На першым паверсе плануюць рэстаран, на другім — экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі сядзібы, а на трэцім — абсерваторыю для назірання за зоркамі.

Новая усадьба в Гродненской области
Краски в Гродненской области

Цяпер гэта ціхае месца, дзе можна не толькі зрабіць стыльныя кадры, але і проста адпачыць ад гарадской мітусні.

Еда в усадьбе

А пасля прагулкі на свежым восеньскім паветры можна зазірнуць у мясцовую кавярню: шурпа і плоў з казана тут асабліва добрыя.

Каментары7

  • Ушачанка
    10.10.2025
    Што такое шурпа і казан? І плоў якім бокам да Беларусі?
  • Ну не
    10.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    10.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна6

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць