Грамадства1414

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ

Дзверы гістарычнага будынка XVIII стагоддзя з незвычайным лёсам упершыню адчыніліся для шырокай публікі.

Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак

Псіхіятрычная бальніца ў Жодзішках Смаргонскага раёна размяшчаецца ў гістарычных будынках былога езуіцкага калегіума XVIII стагоддзя, які паўстаў тут пасля таго як кальвінскі збор, фундаваны родам Кішкаў, у выніку Контррэфармацыі быў перададзены католікам. 

Пасля скасавання ордэна будынкі перайшлі ў прыватныя рукі, імі валодалі прадстаўнікі родаў Патоцкіх, Ласкарысаў і Малішэўскіх, пры шляхецкай сядзібе быў закладзены парк. У савецкі час тут дзейнічаў спачатку туберкулёзны санаторый, а з 1949 года — абласная псіхіятрычная бальніца, якая працавала да 2019-га.

У 2023 годзе будынкі псіхбальніцы былі выстаўлены на аўкцыён. Невядома, хто стаў новым уласнікам, але сюды вярнулася жыццё.

Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак
Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак

Нядаўна тут прайшоў арт-фестываль «Хто вы, пані незнаёмка?», арганізатарам выступіла аб’яднанне «Вячэра». У час фестывалю працавалі батлейка «Дом з марамі» і кірмаш рамёстваў, адбыўся паказ Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Адкрыццё фестывалю планавалася на 30 жніўня, але праз дадатковыя ўзгадненні яго перанеслі на 13 верасня.

Будынак былога езуіцкага калегіума, які 70 гадоў служыў псіхіятрычнай бальніцай, стаў культурным цэнтрам. Адкрылася выстаўка «Вобраз», на якой беларускія мастакі прадставілі больш за 200 сваіх карцін.

Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак
Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак
Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак

Выстаўка працягвае працу, і яе наведвальнікі маюць магчымасць убачыць не толькі творы сучасных беларускіх мастакоў, але і адчуць асаблівую атмасферу месца. Карціны прадстаўлены ў памяшканнях, яшчэ не кранутых рамонтам: з аблупленымі сценамі, сколатай бальнічнай кафляй, савецкай алейнай фарбай, якая цяпер звісае змрочнымі лупінамі.

Інтэр'еры былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак
Выстаўка ў былой псіхбальніцы ў Жодзішках. Фота з сацсетак

Гэтыя брутальныя інтэр’еры надаюць выстаўцы асаблівую, амаль тагасветную атмасферу: закінутая псіхіятрычная бальніца ў літаратуры і кіно часта паўстае як месца таямнічае і жахлівае.

Уваход на выстаўку вольны, экспазіцыя адкрыта з 12.00 да 19.00.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • %
    02.10.2025
    У што пераўтварылі кальвініскі збор і калегіюм? Нейкі бамжатнік.
    Нялюдская нейкая саўдэпія
  • Андрусь
    02.10.2025
    НН як заўжды ў сваім рэпертуары: з некалькістагоддзявай гісторыі будынку ў загаловак трэба было вынесці не кальвінскі збор, не езуіцкі калегіум, а менавіта савецкую псіхушку... ((
  • vincuk
    02.10.2025
    тут сцены некалi былi аздоблены малюнкамi хворых псiхiчна. Шкада , што яны не захавалiся. працы былi цiкавыя

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць