15 кастрычніка каля 12:08 паблізу вёскі Новае Янчына ў Барысаўскім раёне адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

50‑гадовы мужчына, якога раней пазбавілі права кіравання транспартам, ехаў на аўтамабілі Renault Laguna у кірунку вёскі Боркі.

Па папярэдняй інфармацыі, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ 6303, якім кіраваў 43‑гадовы кіроўца.

У выніку аварыі кіроўца Renault загінуў на месцы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Каментары