Свет44

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»

Акруговы суд у Варшаве не задаволіў просьбу Германіі аб экстрадыцыі грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ж., якога падазраюць ва ўдзеле ў падрыве газаправода «Паўночны паток». Суд таксама адмяніў меру стрымання для яго — арышт, паведамляе polskieradio24.pl.

Фота: PAP/Rafał Guz

Суддзя падкрэсліў, што польскі бок не мае дастатковых доказаў, прадстаўленых Германіяй:

«Польскі суд не валодае па гэтай справе ніякімі зыходнымі доказамі, паколькі нямецкі бок даслаў толькі вельмі агульную, фармальна неабходную інфармацыю па ёй».

Ён адзначыў, што хоць еўрапейскі ордар на арышт складзены карэктна, інфармацыю пра сутнасць абвінавачання можна змясціць на адным аркушы А4. Таму суд не можа ацэньваць, ці сапраўды падазраваны быў датычны да выбухаў газаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2».

«Вы вольныя», — сказаў суддзя, звяртаючыся да Уладзіміра Ж.

Такім чынам, польскі суд адмовіўся выконваць еўрапейскі ордар на арышт, выдадзены Федэральным судом Германіі ў Карлсруэ. Выдаткі па справе будуць аплачаныя за кошт дзяржавы. Бакі могуць абскардзіць рашэнне ў апеляцыйным судзе.

49‑гадовы ўкраінец быў затрыманы 30 верасня па месцы жыхарства. Яго падазравалі ў сабатажы, знішчэнні маёмасці і пашкоджанні газаправода «Паўночны паток-2». Сам ён сцвярджае, што не меў да выбухаў ніякага дачынення і падчас інцыдэнту, які адбыўся 26 верасня 2022 года на дне Балтыйскага мора, знаходзіўся ва Украіне.

Каментары4

  • яка сумна новина
    17.10.2025
    Ну і што цяпер зробяць немцы, зноў будуць плакаць і тупаць ножкай, як тады, калі Трамп ў 2019 ім фактычна перакрыў праект нямецка-расійскай трубы?

    Польшча - брава! Мужык - герой. А немцы вядома што.
  • Беларус
    17.10.2025
    яка сумна новина, Ай, ну вы як дзеці) Няўжо не бачна, што гэта ўсё проста спектакль, у якім адбывае нумар у тым ліку і Германія? Фармальна працэс пошуку вінаватых запушчаны і ідзе, але ўсе нацэленыя на тое, каб яго спусціць на тармазах. Няўжо вы думаеце, што Германія, каб хацела сапраўды судзіць гэтага чалавека, прыслала б такую адчэпную паперку памерам у аркуш А4, пра якую гаварыў польскі суддзя? Ды і рэакцыя на нявыдачу з боку Германіі вельмі мяккая - ну не выдалі, і бог з ім, суд так рашыў і хай сабе. Зрыце, як той казаў, у корань :)
  • як дзеці
    17.10.2025
    Беларус, так, так, вядома, а немцы ўвогуле не хочуць вярнуцца да супрацы з Расіяй. У Нямеччыне ўжо абураюцца ад лева да права, але некаторыя як дзеці фактычна вераць у добрую Германію.

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА13

Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park4

Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі2

Што трэба было куратару з КДБ ад Ліцэя БДУ да 2020 года?2

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі2

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно19

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць