Свет1818

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта

Выданне Air Live паказала імаверны маршрут Пуціна ў Будапешт, дзе ў найбліжэйшыя тыдні павінен адбыцца новы саміт з Трампам.

Карцінка: Air Live

Пасля ўвядзення заходніх авіяцыйных абмежаванняў на пачатку 2022 года, расійскія дыпламатычныя борты вымушаныя лётаць праз Цэнтральную Азію, Блізкі Усход або Балканы, каб дабрацца да месцаў, якія раней былі ўсяго за некалькі гадзін палёту, дадае РБК-Украіна.

Air Live прыводзіць прыклад, што ў чэрвені 2023 года кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў здзейсніў складаны маршрут праз Іран і Паўночную Афрыку, каб дабрацца да ПАР на сустрэчу BRICS.

Даўжыня маршруту Пуціна можа складаць каля 5000 км, што павялічыць час палёту прыкладна на тры гадзіны ў параўнанні з прамым маршрутам 1500 км. Ён будзе ляцець праз Турцыю, грэцкі востраў Крыт, праляціць паміж Італіяй і Албаніяй, магчыма, закране Чарнагорыю, праляціць праз Боснію і Герцагавіну і Сербію.

Акрамя таго, падоўжаны маршрут запатрабуе ўважлівага ўзаемадзеяння з турэцкімі і сербскімі авіядыспетчарскімі службамі, а таксама распрацоўкі планаў дзеянняў на выпадак непрадбачаных абставін, звязаных з умовамі надвор’я або дыпламатычнымі ўскладненнямі.

Каментары18

  • V
    18.10.2025
    Нейкія крукі, але для шалёнай сабакі гэта не крук.
  • Супрацьракетны зігзаг
    18.10.2025
    Так выглядит величие и господство в воздухе президента самой большой страны в мире.)))
  • Мапа
    18.10.2025
    У частцы Боснии, Республікі Сербскай Додзіка, няма выхада да мора, таму прыйдзецца, калі глядзець на гэты маршрут, пралятаць праз тэрыторыю боснякоў у Босніі, якія Пуціна "любяць" прыкладна так, як і украінцы ці праз Харватыю, тыя "любяць" любімчыка сербаў Пуціна так жа.

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць