Грамадства11

Дзень працы

Сёння ў Беларусі адзначаецца свята міжнароднай салідарнасці працоўных.

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 мая адзначаюць больш чым у 140 краінах. У незалежнай Беларусі свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.

У свеце Дзень салідарнасці працоўных адзначаецца з канца XIX стагоддзя. У яго аснове ляжаць падзеі 1 мая 1886 г., калі актывісты рабочага руху ЗША і Канады правялі серыю мітынгаў і дэманстрацый, патрабуючы ўвядзення васьмігадзіннаг працоўнага дня.

Сёння з нагоды 1 мая Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі арганізуе ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі святочны мітынг і канцэрт. Святкаванне пачнецца ў 10.00. Масавыя гулянні таксама будуць арганізаваны ў парках імя Горкага і 50-годдзя Кастрычніка.

Свята працы адзначаць і нацыянал-бальшавікі, якія нядаўна абвясцілі аб сыходзе ў апазыцыю праз «расчараванне ў Лукашэнку». Апоўдні актывісты руху маюць намер сабрацца ля будынка Нацыянальнай акадэміі навук і адтуль рушыць да парку Дружбы народаў, дзе запланаваны санкцыянаваны ўладамі мітынг.

Са Святам працы беларусаў павіншаваў прэзідэнт. «Святкаванне Мая 1 падцвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа, -- гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. -- Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежыць трываласць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт».

Сёння, сцвярджае Лукашэнка, «перад краінай адкрыты шырокія перспектывы -- створаны надзейны эканамічны падмурак, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфраструктура, а галоўнае – сацыяльна абаронены працоўны чалавек».

Аднак незалежныя прафсаюзы крытыкуюць сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі.

«Сітуацыя з незалежнымі прафсаюзамі не паляпшаецца, -- заявіў БелаПАН намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалай Канах. -- Пастаянныя выпадкі парушэння правоў прафсаюзаў, звальненні людзей за прафсаюзную дзейнасць, працягваецца ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў»
. Канах нагадаў аб «беларускай справе» ў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і абвінаваціў урад у тым, што ён нічога не робіць для паляпшэння сітуацыі.

У 2003 годзе МАП пацвердзіла факты грубага парушэння беларускімі ўладамі правоў прафсаюзаў. У чэрвені 2007 года за парушэнне правоў прафсаюзаў Беларусь выключылі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. Для вяртання ў сістэму прэферэнцый урад павінен выканаць шэраг рэкамендацый МАП. У іх ліку – неўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасць прафсаюзаў, спыненне пераследу грамадзянаў па прафсаюзнай прыналежнасці, удзел усіх прафсаюзных аб'яднанняў у вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?2

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава28

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?2

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць