Грамадства2222

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Восенню 1967 года ў СССР рыхтаваліся да святкавання 50‑годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У тым ліку і ў Слуцку. Праўда, юбілейныя даты ў той момант цікавілі людзей куды менш за гучны судовы працэс над мясцовым чыноўнікам Генадзем Гапановічам, які стаў адным з падазраваных у забойстве чалавека.

Галіна Аляксеева, суддзя, што стала ахвярай людской злосці і памылак улады ў кастрычніку 1967-га. Фота з архіва сям’і

Случчакі настолькі не давяралі суду і ўладам і баяліся, што чыноўнік здолее пазбегнуць справядлівага пакарання, што ў выніку падпалілі суд разам з людзьмі ўнутры. Адной з ахвяраў стала суддзя Галіна Аляксеева — яна згарэла жыўцом. Яе дачка Таццяна цяпер расказала пра сваю маці і іх сям’ю больш.

Храналогія падзей

9 красавіка 1967 года ў гарадскім парку Слуцка знайшлі цела 25‑гадовага мужчыны. Ён быў амаль цалкам распрануты, а побач з ім ляжала штыкеціна ад лаўкі са слядамі крыві. Забітым аказаўся рабочы рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, муляр Аляксандр Нікалаеўскі. Эксперты знайшлі на яго целе мноства пашкоджанняў, характэрных для бойкі, але смяротным аказаўся пералом шыйнага хрыбетніка. Следчыя хутка вызначыліся з падазраванымі: пад варту ўзялі Генадзя Гапановіча і яго сваяка Леаніда Сыцько. Аляксандр Нікалаеўскі зайшоў у іх дом справіць малую патрэбу, за што гаспадары збілі яго і спусцілі з лесвіцы.

На першы погляд шараговая, хоць і трагічная патасоўка прыцягнула да сябе ўвагу ледзь не ўсіх жыхароў Слуцка праз асобу Генадзя Гапановіча — ён займаў пасаду загадчыка аддзела культуры ў гарвыканкаме. Людзі думалі, што кіраўніцтва захоча яго адмазаць і прысудзіць мяккае пакаранне. Яшчэ больш яны ўпэўніліся ў сваіх думках, калі суд адмовіліся перанесці ў большае памяшканне, каб на пасяджэнні змаглі прысутнічаць усе ахвотныя, а таксама адхілілі просьбу маці загінулага разглядаць справу на ўзроўні вобласці. Афіцыйнай інфармацыі пра суд было вобмаль, таму па горадзе пладзіліся чуткі, і народны гнеў нарастаў — 12 кастрычніка ў цэнтры Слуцка сабралася ўжо каля трох тысяч чалавек. Некаторыя з іх прасілі аддаць Гапановіча на суд натоўпу.

Найперш у будынак суда паляцелі каменне, штыкеціны і нават бульба з буракамі. Выкліканыя на дапамогу байцы ўнутраных войскаў і дружыннікі ачапілі натоўп і распылілі слёзатачывы газ «Чаромха». Пад прыкрыццём газавага воблака з суда паспелі вывесці падсудных, але калі «туман» рассеяўся, натоўп прарваў ачапленне, жадаючы расправы над Гапановічам і не ведаючы, што таго ўжо вывезлі.

У суд прабраліся 29‑гадовы рабочы і двое маладзёнаў, у руках якіх былі бутэлькі з бензінам, што пазлівалі з машын, якія стаялі побач. Драўляны будынак хутка загарэўся, а натоўп не прапускаў да яго пажарныя машыны, закідваючы іх камянямі. Унутры заставаліся суддзя Аляксеева і трое міліцыянераў. Двое з іх скокнулі з акна другога паверха, трэцяга прынялі за Гапановіча і моцна збілі (міліцыянер памяняўся з апошнім адзеннем, аддаў падсуднаму сваю форму). У выніку начальнік КПЗ Станіслаў Татур памёр у бальніцы. А суддзя Галіна Аляксеева так і не змагла выбрацца з падпаленага будынка, згарэўшы жыўцом.

Больш падрабязна пра слуцкую трагедыю было ў нашым ютуб-сюжэце:

Чорны дзень

«12 і 13 кастрычніка 1967 года — чорныя дні ў маім жыцці, — расказвае Таццяна Грыгор’еўна, дачка суддзі Галіны Аляксеевай. — Я таксама апынулася на месцы падзей, бо наша сям'я жыла ў цэнтры Слуцка, зусім побач з тым месцам, дзе ўжо быў натоўп, праз які прабіцца было немагчыма. Я кідалася, спрабавала, потым пабегла за машынай хуткай дапамогі, якая павольна прадзіралася праз людзей, дабегла да шпіталя, потым — да прыёмнага пакоя. Але там была не мама, а суд ужо гарэў, на ўсю моц…»

Таццяне тады было 14 гадоў. Яна дагэтуль захоўвае ў сябе каляндар з той чорнай датай, і не можа змірыцца з тым, што пазней на месцы згарэлага суда пабудавалі жылы дом.

«Ніякай шыльды, ніякай згадкі пра трагедыю — яе нібыта спрабавалі сцерці з памяці. Для мяне гэта асаблівы цынізм і боль», — дзеліцца Таццяна.

Каляндар з той самай чорнай датай. Фота з архіва сям’і.

Тата і мама Таццяны спачатку працавалі ў Мінску ў ЦК ЛКСМ, былі блізкія да Пятра Машэрава. На архіўным фота Галіну Аляксееву можна пабачыць разам з першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі, здымак зроблены падчас XVIII з’езда ЛКСМ Беларусі.

Галіна Аляксеева — злева ў трэцім шэрагу зверху. Фота з архіва сям’і.

«Маці дапрацоўвала ў слуцкім судзе апошнія тыдні»

«У 50‑я гады маці і бацьку накіравалі на працу ў Слуцк: бацьку —сакратаром райкама партыі, а маму — спачатку загадчыцай па лініі сацыяльнай бяспекі, а пасля старэйшай народнай суддзёй. Гэта быў знакаміты хрушчоўскі заклік на ўмацаванне кадраў на раёне», — расказвае Таццяна.

Той трагічнай восенню 1967‑га сям’я ў поўным складзе планавала пераязджаць назад у Мінск.

«Бацька паехаў першы, а маці дапрацоўвала ў слуцкім судзе апошнія тыдні. У Мінску яна павінна была стаць суддзёй у абласным судзе. Але ў выніку ў той страшны дзень я бачыла яе раніцай апошні раз. Яна была апранутая ў кітайскі макінтош шэрага колеру, на галаве быў жоўты шалік».

Пасведчанне аб смерці Галіны Аляксеевай. Прычына: «абвугліванне». Фота з архіва сям’і.

Згубіла не толькі маму, але і малодшага брата

Таццяна расказвае, што пасля смерці маці яна шмат хварэла і пакутавала псіхалагічна. Жанчына лічыць, што падзея паўплывала і на здароўе малодшага брата: ён памёр маладым ад раку мозгу.

«Сведкі расказвалі, што ў самым пачатку маці мела магчымасць пакінуць суд і пайсці дадому, яе нават прасілі пра гэта, але яна засталася. Пра гэта мне казала і мая няня, якая таксама была тады ля суда, яна сама казала маці: «Галіна Іванаўна, ідзіце, тут робіцца небяспечна». Але ў адказ тая чула толькі: «Я адказваю за суд, за архівы, я матэрыяльна адказная». Матуля была ўсхваляваная, але верыла, што ім прыйдуць на дапамогу. Яна ж была шчырай камуністкай».

Таццяна і яе малодшы брат Сяргей. Фота з архіва сям’і.

Удзел Машэрава

«Пасля трагічных падзей бацька сустракаўся з Машэравым — апошні запрасіў яго на сустрэчу. З падачы Пятра Міронавіча нам далі трохпакаёвую кватэру ў цэнтры Мінска, а бацьку прызначылі персанальную пенсію рэспубліканскага значэння на дзяцей. Таксама нас паставілі на ўлік у Лечкамісіі. Маму пахавалі на цэнтральных Маскоўскіх могілках у Мінску», — расказвае дачка суддзі.

Фота: pomnim.by

Пасля сканчэння школы Таццяна паступіла на юрыдычны факультэт і працягнула працаваць у гэтай сферы. Ужо 27 год яна разам з сям’ёй — мужам і сынам — жыве за мяжой.

Сама Таццяна не хоча медыйнасці, таму шмат не расказвае пра сябе — але ёй было важна яшчэ раз нагадаць пра сваю маці. «Яна была сумленным, разумным, адданым працы чалавекам».

Па факце слуцкіх беспарадкаў была заведзеная крымінальная справа, па якой асудзілі 16 чалавек. Усяго ж за падзеі 12 кастрычніка 1967 года пакаралі каля 70 чалавек, сярод якіх былі малыя дзеці, пенсіянеры і сябры КПСС. Двух рабочых пакаралі асабліва жорстка. Двойчы судзімага Мікалая Грынюка і бацьку траіх дзяцей Івана Папова прыгаварылі да расстрэлу. Іх прызналі вінаватымі ў падпале будынка суда, іншым прысудзілі ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Што тычыцца Генадзя Гапановіча і Леаніда Сыцько, суд над імі працягнуўся ў снежні таго ж 1967 года, але ўжо ў Мінску. Абодвух прызналі вінаватымі ў наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў ды злосным хуліганстве і прысудзілі па 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак Гапановіч адседзеў толькі тры з паловай, пасля чаго яго перавялі на будоўлі народнай гаспадаркі ў расійскі Дзяржынск. Пасля адпрацоўкі ён ажаніўся ў другі раз і пераехаў жыць у Баранавічы, Сыцько ж пасля вызвалення жыў у Казахстане.

Генадзь Гапановіч да канца свайго жыцця лічыў сябе невінаватым і сцвярджаў, што ўсё абвінавачанне супраць яго пабудавалі на дапушчэннях. У Баранавічах ён працаваў мастаком на абутковай фабрыцы і вартаўніком у бібліятэцы.

Каментары22

  • Чорны
    15.11.2025
    Мажлівы сцэнар суда над Лукавым.
  • Алесь
    15.11.2025
    Сейчас расплачемся над судьбой коммунистической судьи. А люди в итоге оказались правы: Гапанович всего три года отсидел
  • даведка
    15.11.2025
    Суды тогда назывались народными, это сейчас они уже де-факто и де-юре антинародные, поэтому взяты под вооружённую милицейскую охрану МВД и дальше поста милиции вас в суд не пропустят, а если пропустят для участия в заседании, то перепишут в специальный журнал все ваши паспортные данные.

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць