Культура33

Што зрабіць, каб пра нас ведалі за мяжой?

У Доме дружбы адбыўся круглы стол па тэме: «Папулярызацыя беларускай культуры за мяжой: праблемы і іх вырашэнне».

Паколькі праблемы беларускай культурнай экспансіі — рэч для большасці чыноўнікаў новая, дык на круглым стале прадстаўнікі міністэрства культуры, дзяржаўных выданняў, а таксама чальцы прафесійных саюзаў былі засяроджаныя хутчэй на першай частцы, то бок на праблемах, а не на вырашэнні гэтага пытання, як практычна папулярызаваць беларускую культуру за мяжой.

Што беларуская культура мае на запас? Удзельнікі круглага стала адзначылі багатую, часткова захаваную, традыцыйную культуру, станоўчы імідж выхадцаў з Беларусі, якія ў свой час наклалі свой адбітак на замежныя культуры, высокую колькасць ВНУ, якія рыхтуюць культурніцкія кадры, а таксама шматлікасць беларускай дыяспары за мяжой.

Што прапануюць чыноўнікі? Намміністра культуры Тадэвуш Стружэцкі прапануе стварэнне дзяржаўных культурных цэнтраў за мяжою, якія будуць прапагандаваць і прасоўваюць беларускую культуру ў іншых краінах. Нагадаем, круглы стол адбываўся на тле актыўнага абмеркавання ў дзяржаўнай прэсе ідэі стварэння такіх сеткі цэнтраў, на манер нямецкага «Інстытут Гётэ», або «Польскага інстытута». Такія культурныя цэнтры існуюць за дзяржаўныя грошы і з'яўляюцца дзейснай прыладай для папулярызацыі сваіх культураў у межах іншых дзяржаваў.

У дадатак сп-р Стружэцкі сказаў, што такой еўрапейскай краіне замала мець два культурны цэнтры беларускай культуры, які я Беларусь мае ў Беластоку і Кіеве. І да таго ж, па словах чыноўніка, у « Польшчы такі цэнтр павінны быць не толькі ў Беластоку, але і ў сталіцы».

«Культура — найлепшы дыпламат, — сказаў Тадэвуш Стружэцкі, — Калі сусед бачыць, што мы маем адметную, багатую культуру, ды перамовы па іншых пытаннях вядуцца зусім па-іншаму, гэта мяняе ў станоўчы бок увесь імідж краіны».

Чыноўнікі перакананыя, што кіруючая і накіроўваючая роля ў справе стварэння «культурнага» іміджа Беларусі за мяжою павінна належыць дзяржаве. Старшыня Беларускага фонда культуры Уладзімір Гілеп выказаў думку, што «час стыхійным сувязям» у галіне культурнага абмену прамінуў, і цяпер самы час навесці «дзяржаўны парадак». Потым ён усё ж закрануў праблему ацэнкі культурнага экспарта, то бок, хто з ведамстваў мае аўтарытэт вызначаць, які культурны прадукт варта везці за мяжу, а які — непажадана.

Старшыня таварыства «Беларусь-Польшча» і былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч выказаўся яшчэ па такім аспекце беларускай культурнай экспансіі, як усталяванне беларускіх помнікаў за мяжой, якіх на дадзены момант - лічаныя адзінкі. Потым прывёў прыклад Украіны: па ўсім свеце ў грамадскіх месцах усталявана сотні разнастайных выяваў Тараса Шаўчэнкі: помнікаў, барэльефаў.

Паводле спісу запрошаных на круглым стале зусім адсутнічалі прадстаўнікі незалежных культурніцкіх арганізацыяў, але былі такія аўтарытэтныя як для ўладаў, так і для незалежнага грамадства асобы, як прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, прафесар Адам Мальдзіс. Ён заўважыў, што ў справе прасоўвання беларускай культуры за мяжой варта аб'яднаць намаганні як дзяражаўных органаў так і недзяржаўных, як грамадскага аб'яднання па сувязях з суайчыннікамі за мяжой «Радзіма», так і недзяржаўнага Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама выкарыстоўваць патэнцыял двух Саюзаў пісьменнікаў. Потым сп-р Мальдзіс выказаў карысную думку, што на першым часе стварыць культурныя цэнтры за мяжой можна на дабраахвотных пачатках. Каб тыя цэнтры трымаліся найперш на мясцовых беларусістах, то бок на навукоўцах і грамадскіх дзеячоў як правіла небеларускага паходжання, што актыўна цікавяцца Беларуссю і беларушчынай, ды якія маюць беларускую культуру ў цэнтры сваіх прафесійных зацікаўленняў. Прыканцы сп-р Мальдзіс нагадаў пра патэнцыял тых беларусак, якія выходзяць замуж за іншаземцаў, і прывёў прыклад мастачкі Вольгі Дзёмкінай, якая чынна і свядома прапагандуе беларускае мастацтва ў Парыжы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць