Спорт

Карлас Алос: Калі б я слухаў усе парады, прыйшлося б выклікаць у зборную 250 футбалістаў

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алос адказаў на пытанні журналістаў перад заключнымі матчамі адбору чэмпіянату свету — 2026 супраць Даніі і Грэцыі, піша football.by.

Фота: football.by

Адказваючы на пытанні, ці задаволены ён выкліканым спісам футбалістаў, іспанскі спецыяліст адказаў: «Ніколі нельга быць цалкам задаволеным канчатковым спісам. Гэта як у жыцці, заўсёды ёсць нейкія складанасці і нюансы. Вы ведаеце, што траўму атрымаў Аляксандр Мартыновіч, які нам не дапаможа ў найбліжэйшых гульнях. Я не апраўдваюся, магу сказаць, што задаволены футбалістамі, якія прыбылі. Зразумела, што трох-чатырох футбалістаў мы страцілі з-за траўмаў».

«Выклік кожнага футбаліста — рашэнне нашага трэнерскага штаба, сур’ёзны аналіз. Калі б я слухаў усе парады, давялося б выклікаць 250 футбалістаў у зборную», — дадаў ён

Па яго словах, першая гульня супраць Грэцыі, што скончылася паразай 1:5, была найгоршым матчам у выкананні каманды.

«Мы настроены сур’ёзна, хочам згуляць лепш. Задаволены, што ў нас ёсць шанцы згуляць яшчэ раз з гэтымі камандамі. Гэта вельмі моцныя супернікі, можа падацца, што ў нас мала шанцаў, але мы павінны пастарацца рэабілітавацца за тыя паражэнні і ўзяць ачкі. Рыхтуемся і чакаем найбліжэйшыя матчы», — сказаў Карлас Алос.

Зборная Беларусі ў гэтым адборы прайграла ўсе чатыры матчы: Грэцыі (1:5), Даніі (0:6) і двойчы Шатландыі (0:2, 1:2) і страціла нават тэарэтычныя шанцы на другое месца, што дае допуск у плэй-оф.

Зборнай засталося правесці дзве гульні: у суботу ў гасцях з Даніяй і ў аўторак на нейтральным полі ў Венгрыі з Грэцыяй. Але гэтыя матчы нічога не рашаюць. 

Каментары

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць