Спорт33

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў

У аўторак у Венгрыі футбольная зборная Беларусі правяла апошні матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету. Супернікам была зборная Грэцыі.

Фота: football.by

Гэтая гульня нічога не вырашала. Беларусы датэрмінова фінішавалі на апошнім чацвертым месцы, грэкі на трэцім. Матч і скончыўся нулявой нічыёй — 0:0.

Гэта другая нічыя беларусаў у адборы. У суботу яны згулялі з Капенгагене з Даніяй — 2:2.

Перад гэтым яны прайгралі чатыры паядынкі: у верасні Грэцыі і Шатландыі (1:5, 0:2), у кастрычніку Даніі і Шатландыі (0:6, 1:2).

А вось сёння ў Глазга адбылося сапраўднае захапляльнае відовішча. Шатландцам, каб напрамую выйсці на чэмпіянат свету, трэба толькі перамагаць Данію. 

Ужо на 3‑й хвіліне Мактомінэй забіў, у пачатку другога тайма Хойлунд з пенальці зраўняў лік, але неўзабаве ў датчан было выдаленне, і шатландцы забілі (Шэнкланд), Доргу зраўняў (2:2). Але на апошніх хвілінах гераічнымі высілкамі Цірні і Макліна шатландцы заваявалі пуцёўку на чэмпіянат свету — 4:2. 

Данія будзе прабівацца праз стыкі.

Выніковае становішча: Шатландыя — 13 балаў, Данія — 11, Грэцыя — 7, Беларусь — 2.

Каментары3

  • Žvir
    19.11.2025
    Nia kiepski vynik. Hrupa byla vielmi mocnaja. Z skotišami zhuliali dobra, chacia i prajhrali, pieršyja pajadynki z danišami dy hrekami pravalili na psychaliohii, pierahareli... Ciapier haloŭnaje nia torkać trenieraŭ, jany namacali optymum, zaklali asnovu, niachaj praciahvajuć pracavać...
  • Тм
    19.11.2025
    Сенсацыйна!!!
  • Заўзятар
    19.11.2025
    Žvir , Адна са слабейшых груп за ўвесь час, не было топ каманды, з усімі можна было гуляць, але ж лукашысты давялі футбол да цугундэра. Пачнецца новы цыкл і яны зноўку затрызняць пра другое месца.

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць