Спорт

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Сёння завяршыўся адборачны турнір у Еўропе да чэмпіянату свету па футболе 2026 года.

Напрамую на чэмпіянат свету па футболе выйшлі пераможцы групаў.

Гэта зборныя Германіі, Швейцарыі, Шатландыі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Нідэрландаў, Бельгіі, Англіі, Нарвегіі, Аўстрыі, Харватыі.

У стыкавыя матчы адпраўляюцца зборныя, што занялі ў сваіх групах другія месцы:

Славакія, Косава, Украіна, Чэхія, Ірландыя, Італія, Боснія і Герцагавіна, Турцыя, Польшча, Албанія, Уэльс, Данія.

12 гэтых зборных + чатыры лепшыя каманды з Лігі нацый (Швецыя, Румынія, Паўночная Ірландыя, Паўночная Македонія), што не прабіліся праз адборачны турнір ЧС, у сакавіку разыграюць чатыры дадатковыя пуцёўкі ад Еўропы.

16 зборных будуць падзеленыя на чатыры групы па чатыры каманды і ў фармаце паўфінал/фінал разыграюць чатыры пуцёўкі (то-бок яе атрымае пераможца кожнай з чатырох груп).

Лёсаванне стыкавых матчаў — 20 лістапада. Самі матчы пройдуць 26 і 31 сакавіка 2026 года. 

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.

Пуцёўкі ўжо заваявалі:

ад Паўднёвай Амерыкі — Аргенціна, Уругвай, Бразілія, Парагвай, Калумбія, Эквадор,

ад Афрыкі — Каба-Вердэ, Алжыр, Туніс, Егіпет, ПАР, Марока, Гана, Сенегал, Кот д'Івуар,

ад Азіі — Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Катар, Узбекістан, Іярданія, Саудаўская Аравія,

ад Акіяніі — Новая Зеландыя.

Таксама выступяць ЗША, Мексіка і Канада як арганізатары.

Яшчэ дзве пуцёўкі разыграюць у міжкантынентальным турніры, у якім згуляюць Балівія, Новая Каледонія, Ірак, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, а таксама дзве каманды, што фінішуюць сёння ноччу другімі ў адборы ў Цэнтральнай Амерыцы і Карыбскім басейне.

Лёсаванне чэмпіянату свету пройдзе 5 снежня. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь36

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць