Навука і тэхналогіі44

Беларускія хостэры папросяць уладальнікаў сайтаў зарэгістравацца

Да 1 ліпеня размешчаныя на тэрыторыі Беларусі інтэрнэт‑рэсурсы, інфармацыйныя сістэмы і сеткі давядзецца зарэгістраваць.

Да 1 ліпеня размешчаныя на тэрыторыі Беларусі інтэрнэт‑рэсурсы, інфармацыйныя сістэмы і сеткі давядзецца зарэгістраваць. Гэтым зоймуцца пастаўшчыкі інтэрнет‑паслуг — хостынг‑кампаніі і правайдэры.

Такія нормы прыводзяцца ў пастанове Савета Міністраў «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт» №644 ад 29 красавіка 2010 года.

У выпадку парушэння патрабаванняў указа прэзідэнта аб інтэрнэце (у выкананне якога і прынята пастанова)

аказанне інтэрнэт‑паслуг могуць прыпыніць на тэрмін да месяца.

Да 1 ліпеня забяспечыць дзяржрэгістрацыю рэсурсаў даручана Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, якое дэлегаваў функцыі рэгістратара БелДзІЭ.

А пастаўшчыкам інтэрнет‑паслуг прыйдзецца падаваць інфармацыю аб тысячах і дзесятках тысяч размешчаных у Беларусі сайтаў. У тым ліку, звесткі аб электронных скрынях, «партах транспартных пратаколаў мадэлі ўзаемадзеяння адкрытых сістэм», пералікі сеткавых адрасоў, «звесткі аб правах юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка на названыя рэсурсы (права ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання, арэнды, бязвыплатнага карыстання ці іншыя) «і многія іншыя звесткі, якія раней ніяк у дамовах на размяшчэнне сайтаў не фіксаваліся.

Так што стваральнікам сайтаў варта чакаць у хуткім часе абвесткі ад хостэраў з просьбай даць недастаючыя звесткі альбо падвергнуць сябе рызыкай адключэння ад Інтэрнэта з 1 ліпеня.

***

Акрамя таго, з 1 ліпеня ўступае ў сілу новы парадак наведвання і ўліку наведвальнікаў у пунктах калектыўнага карыстання.

Згодна з пастановай Саўміна №646, у пункты калектыўнага карыстання інтэрнэтам, у тым ліку і інтэрнэт‑кафэ, будуць пускаць пасля папярэдняга пасведчання асобы карыстальніка.

Уліку падлягае імя, імя па бацьку, прозвішча карыстальніка, выгляд і нумар дакумента, які дазваляе ідэнтыфікаваць асобу і найменне органа, яго выдаў.

Адначасова з гэтым ва ўсіх пунктах калектыўнага карыстання інтэрнэтам (ПКК, інтэрнэт‑кафэ і г.д.) будзе ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя абаненцкіх прылад шляхам вядзення электронных часопісаў, куды павінны заносіцца ўсе звесткі пра абаненцкія прылады (МАС‑адрас, IP‑адрасы), дата, час правядзення падлучэнняў, IP‑адрасы інтэрнэт‑рэсурсаў, да якіх звяртаўся карыстальнік.

Уся інфармацыя аб карыстальніку і гісторыя яго знаходжання ў Сеціве будзе захоўвацца ўпаўнаважанымі асобамі на працягу як мінімум года.

Інфармацыя не падлягае агалошванню, аднак органы, якія праводзяць следча‑вышуковыя мерапрыемствы, маюць права запатрабаваць названую вышэй інфармацыю ў кіраўнікоў інтэрнэт‑клубаў і ПКК.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць