Грамадства22

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу электронных цыгарэт

У Беларусі плануюць забараніць рэкламу электронных цыгарэт і пашырыць пералік месцаў, дзе курэнне будзе цалкам забаронена. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла кіраўніца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман, піша Sputnik.

 Фота: pixabay.com

Згодна з беларускім заканадаўствам, да курэння адносяць не толькі звычайныя цыгарэты, але і выкарыстанне электронных сістэм курэння і сістэм для нагрэву тытуню.

Ужо існуюць нарматыўныя акты, якія рэгулююць гэты від прадукцыі, але ў канцы 2024 года быў ініцыяваны праект закона, які аб’яднае рэгуляванне тытунёвай і нікацінавай прадукцыі. У ім прадугледжваецца забарона рэкламы электронных прылад для курэння і пашырэнне спісу месцаў, дзе курэнне будзе забаронена, напрыклад, на ганках шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў.

Вольга Бартман адзначыла, што найбольш часта нікацінавыя прадукты выкарыстоўваюць людзі ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў, а медыкаў асабліва турбуе рост колькасці маладых людзей, якія карыстаюцца электроннымі цыгарэтамі. Чыноўніца падкрэсліла, што вэйпы не з’яўляюцца бяспечнымі, паколькі ў іх утрымліваецца нікацін, а таксама іншыя рэчывы (прапіленгліколь, гліцэрын), якія пры выпарванні выдзяляюць шкодныя для арганізму злучэнні.

Электронныя сістэмы курэння ўплываюць на дыхальную, сэрца-сасудзістую, імунную, рэпрадуктыўную і нервовую сістэмы, асабліва ў падлеткаў. Ёсць рызыка, што карыстальнікі вэйпаў у будучыні пачнуць курыць звычайныя цыгарэты і стануць «падвойнымі курцамі».

Паводле даследавання, 15,1% вучняў 13—15 гадоў выкарыстоўваюць электронныя прылады для курэння, і сярод іх больш дзяўчынак.

Каментары2

  • нужны очень жесткие меры
    19.11.2025
    вы смеетесь, какие 15%? возьмите и протестируйте по анализам на никотин детей в одной школе. ужаснетесь цифрам
    мне ребенок рассказывал что некоторые дети в 4 классе уже курят. покупают вейпы в телеграме
  • даведка
    20.11.2025
    А собираются ли в Беларуси запретить контрабанду электронный сигарет в Литву?!

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць