Свет33

Лідары ЕС і Зяленскі назвалі адпраўную кропку для перамоў аб міры

Украіна і яе еўрапейскія саюзнікі адхіляюць ключавыя палажэнні мірнага плана ЗША.

Кір Стармер, Аляксандр Стуб, Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп, Эмануэль Макрон, Джорджа Мелоні, Фрыдрых Мерц, Марк Рутэ. Фота: Win McNamee / Getty Images

Сённяшняя лінія фронту ва Украіне павінна быць «адпраўной кропкай» для любой мірнай дамовы, лічаць еўрапейскія і ўкраінскія лідары. Пра гэта паведамляецца на сайце нямецкага ўрада па выніках тэлефоннай размовы паміж канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам і ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.

Лідары Германіі, Францыі і Брытаніі пацвердзілі сваю «непахісную і поўную падтрымку Украіны на шляху да трывалага і справядлівага міру». Яны віталі намаганні ЗША па спыненні канфлікту і маюць намер «цесна каардынаваць» далейшыя крокі.

Яны таксама падкрэслілі, што любая мірная дамова, «якая датычыцца еўрапейскіх дзяржаў, Еўрапейскага саюза або НАТА, патрабуе адабрэння еўрапейскіх партнёраў або кансенсусу сярод саюзнікаў».

Каментары3

  • Тутэйшы аглядальнік
    21.11.2025
    Каб гэтыя словы не разыходзіліся ў будучыні са справамі! Амэн
  • не ўсё так проста пад луной
    21.11.2025
    Заўвага канешне слушная, але ёсць важны нюанс. Лінія фронту пастаянна рухаеца, прычым у не выгадны для Украіны напрамку. Прычым апошнім часам тэмпы прасоўвання павялічыліся. Таму абсалютна відавочна, што Рашка цяпер не стане спыняцца, калі на зямлі яны маюць перавагу. На вялікі жаль у такіх умовах, якія склаліся на фронце - дыктаваць свае ўмовы будзе яўна не Украіна
  • Коска
    21.11.2025
    Дадуць Расеі яшчэ пазахопліваць тэрыторыі і пазабіваць украінцаў

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа17

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска7

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках4

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой8

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах7

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа17

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць