Грамадства11

«Я проста ў жаху». Былая сяброўка — пра тую самую дзяўчыну, якая жыла прыгожае жыццё і якую абмяркоўваюць у інтэрнэце

Пра затрыманне 23‑гадовай ураджэнкі Гомельскай вобласці Кацярыны Глонці паведамлялі на днях. У дачыненні да дзяўчыны распачаты крымінальныя справы, у тым ліку па факце невяртання доўгу і па падазрэнні ў махлярстве пры куплі тавараў і аплаце паслуг. 

На гэтым фоне адна з яе сябровак пагадзілася расказаць у праграме АНТ «Трывожная кнопка» пра тое, як складваліся іх зносіны і пры якіх абставінах узніклі канфлікты, піша Onliner.by.

Па словах сяброўкі Аліны Сіланавай, знаёмства з Кацярынай адбылося некалькі гадоў таму. Зносіны былі перыядычнымі, з перапынкамі.

— Я з ёй размаўляю гадоў з васямнаццаці. Мы ў клубе пазнаёміліся. Я ў клубе працавала, потым пачала разам з ёй там тусіць. І, напэўна, некалькі гадоў мы не размаўлялі. І зімой толькі аднавілі з ёй зносіны, а потым пачаліся нейкія ўжо такія званочкі, пасля якіх можна было б сказаць, што ўсё, стоп зносінам нашым.

Яна ўспамінае, што з часам сталі з'яўляцца просьбы заняць грошы, спачатку на невялікія сумы.

— Калі чалавек не прыязджаў на сустрэчы, стаў прасіць грошы: «Я вярну, вось тут мне ў рэстаране не хапае даплаціць па рахунку».

Яна ніколі не працавала. Яна ўвесь час нават мне песні спявала пра тое, што яе малады чалавек зарабляе. Ну, для Беларусі гэта вельмі добрая сума. І яна скардзілася, што гэтых грошай мала на раскошнае жыццё. На Мальдывы яе звазіў, усё крута, класна, яна нідзе не працуе.

Асобны эпізод суразмоўніца звязвае са сваёй паездкай за мяжу.

— Я паляцела ў Грэцыю, яна папрасіла таксама пазычыць грошай. Я яе слёзна прасіла, каб яна гэтыя грошы абавязкова вярнула за тры дні да прыезду ў Беларусь. «Так, так, добра». Чалавек зусім знік з сувязі, перастаў адказваць, але пры гэтым схаваў ад мяне гісторыі ў Інстаграме. Я заходжу з фэйкавай старонкі — чалавек посціць сваё шыкоўнае жыццё. У яе няма правоў, але яна дзесьці бярэ шыкоўныя машыны, ездзіць на манікюры, на танцулькі, па рэстаранах, кальянных ходзіць, і ўсё ў чалавека добра.

Па словах сяброўкі, пасля вяртання ў Беларусь яна вырашыла напісаць заяву ў міліцыю.

— Я вырашыла пасля прыезду з Грэцыі чалавека правучыць і — так, дзеля 50 рублёў, дзеля смешнай сумы — напісаць заяву ў міліцыю. Чаму я вынесла вось гэта ўсё? Таму што, калі людзі ўжо сталі пісаць, я пачала разумець, што яна махлярка, што яна наогул не грузінка, мяне чалавек вельмі моцна падмануў.

Я проста ў жаху. Я з чалавекам размаўляла доўгі перыяд часу, а потым гэта ўсё пачало выкрывацца. Яна жыла з маладым чалавекам. Паралельна яна сустракалася з мужчынам. Яна песні спявала свайму маладому чалавеку, што яна ў Грузію паляцела да бацькоў. Насамрэч, пакуль прыязджаў у Беларусь другі мужчына, яна здымала з ім кватэру, выдаючы за сваю. Потым ён вылятаў, яна вярталася дадому: тыпу, вось, прывітанне, я з Грузіі.

Міліцыя заклікае магчымых пацярпелых звязацца з тэрытарыяльным аддзелам міліцыі або патэлефанаваць па нумары 102.

Каментары1

  • Нейкая
    22.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі1

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа72

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі1

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць