Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча
У МУС адказалі адпіскай пра месца знаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча, які 11 верасня з 50 іншымі палітвязнямі быў вызвалены з беларускай турмы, але адмовіўся пакідаць Беларусь.

З таго часу жонка Статкевіча не ведае нічога пра яго знаходжанне. Мікалай не мае асабістых рэчаў — яны прыехалі ў дэпартацыйным аўтобусе.
Цяпер жа родныя атрымалі першы адказ з ведамства — ад намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча. Ліст апублікаваў у фэйсбуку Сяргей Спарыш, які сам быў сярод памілаваных палітвязняў.
«Паведамляю, што Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021», — паведамляецца ў дакуменце ад 21 лістапада.
«Адбывае пакаранне» па старой крымінальнай справе. А як жа «памілаванні»? На якой падставе вывезлі астатніх «злачынцаў», калі старыя прысуды ў сіле?» — напісаў Спарыш.
Дзе канкрэтна знаходзіцца зараз Мікалай Статкевіч — у адказе не паведамляецца.
Каментары