Грамадства

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Беларусі Раман Цітоў расказаў выданню «Народная газета», на колькі частак можа быць разарваная банкнота беларускага рубля, каб яе абмянялі на цэлую.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Рамана Цітова, усё вызначаецца інструкцыяй №211 рэгулятара аб парадку вызначэння плацежнасці і абмену банкнот і манет. І галоўнае для прыёму ў банку папяровых грошай, якія маюць пашкоджанні — тое, каб яны страцілі не больш за 45% першапачатковай плошчы.

Сюды ж адносяцца, заўважыў Цітоў, і «злепленыя з частак (без уліку іх колькасці), якія безумоўна належаць адной банкноце і складаюць не менш за 55% ад першапачатковай плошчы банкноты».

«Пры даследаванні такой купюры неабходна ўлічваць, што яна падлягае абмену ў тым выпадку, калі маецца адна частка, якая займае не менш за 55% ад яе плошчы, або некалькі фрагментаў, бясспрэчна прыналежных адной банкноце, плошча якіх у сукупнасці складае не менш за 55% ад першапачатковага фармату банкноты. Колькасць частак, на якія разарваная або разрэзаная банкнота, значэння не мае», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Раман Цітоў заўважыў, што пры аналізе фрагментаў банкноты таго ці іншага наміналу беларускага рубля ўлічаць лініі разрыву або разрэзу, вадзяныя знакі, графічныя выявы, памеры палёў, нумары серый.

«Калі банкнота складзеная з дзвюх частак, у тым ліку розных наміналаў, і плошча кожнай складае не менш за 55% ад першапачатковага фармату купюры, якая адпавядае вызначанаму наміналу, то кожная частка разглядаецца як асобная банкнота і падлягае абмену», — дадаў Раман Цітоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць