Вайна99

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падчас візіту Уладзіміра Пуціна 1 снежня на адзін з камандных пунктаў расійскай арміі яму далажылі пра «вызваленне» расійскімі войскамі Пакроўска ў Данецкай вобласці і Ваўчанска ў Харкаўскай. Аднак гэтыя заявы не пацвярджаюцца незалежнымі OSINT-даследчыкамі: на картах бачна, што баявыя дзеянні працягваюцца, і поўны кантроль Расіі над гарадамі адсутнічае.

Валерый Герасімаў і Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў нібыта паведаміў Пуціну пра «поспехі наступлення» і пра тое, што ў раёне Пакроўска расійскія войскі акружаюць украінскія падраздзяленні.

Таксама заяўлялася пра «выхад да ракі Гайчур» у Запарожскай вобласці і «пачатак аперацыі па вызваленні Гуляйполя». Пры гэтым Крэмль не даў ніводнага відэакадра сустрэчы з Пуціным, што звычайна робіцца адразу.

Паводле карт DeepState, у Пакроўску Расія кантралюе каля паловы горада, астатняе — «шэрая зона».

У Ваўчанску большасць тэрыторыі кантралююць УСУ.

Даных пра поўны кантроль Расіі над гэтымі тэрыторыямі няма ні ў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), ні ў фінскага OSINT-праекта BlackBirdGroup.

Заява Крэмля прагучала напярэдадні візіту ў Маскву перамоўшчыкаў ад Белага дома — спецпасланніка Дональда Трампа Стыва Уіткофа і зяця прэзідэнта ЗША Джарэда Кушнэра. Яны павінны прадставіць Пуціну чарговую версію мірнага плана. Пытанне тэрытарыяльных уступак Украіны па-ранейшаму застаецца спрэчным, і магчымыя поспехі на фронце маглі б стаць аргументам для Масквы на перамовах.

22 лістапада той жа Герасімаў гэтак жа сама ўпэўнена дакладваў Пуціну пра захоп горада Купянска ў Харкаўскай вобласці, чаму з таго часу не было ніякіх пацвярджэнняў. Больш таго — сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на гэты момант гэты горад ад расійскіх вайскоўцаў амаль зачышчаны. 

Каментары9

  • Талибан
    02.12.2025
    Не мелочитесь,захватите что покрупнее,сделайте приятно высоким управленцам и господам переговорщикам.
  • Аналитик
    02.12.2025
    Очевидно, что это не Герасимов доложил, ему сказали доложить, вероятно Путин и сказал, чтобы надавить психологически. А у них есть карта?
  • Здесь нигде водки нет
    02.12.2025
    Filipp , руский Ванька здесь водки нет

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць