Меркаванні66

Беларусізацыя Украіны

«Хроніка пікіруючага бульдозера» — так назваў спіс падзеяў першых тыдняў кіравання Януковіча вядомы ўкраінскі журналіст Андрэй Шаўчэнка.

«Хроніка пікіруючага бульдозэра» — так назваў сьпіс падзеяў першых тыдняў праўленьня Януковіча вядомы ўкраінскі журналіст Андрэй Шаўчэнка. У сваёй публікацыі на сайце «Украінскай праўды» ён сабраў толькі факты: сумнеўнае фармаваньне ўрадавай кааліцыі, публічнае адмаўленьне Януковічам Галадамору як генацыду ўкраінскага народу, працяг на 25 гадоў знаходжаньня расейскага флёту ў Севастопалі, прызначэньне міністрам адукацыі Дзьмітрыя Табачніка, якога лічаць украінафобам, вяртаньне на пасады адыёзных фігур кучмаўскага пэрыяду, узнагарода Януковічам Фідэля Кастра, спыненьне справы аб атручваньні Юшчанкі, шматлікія эканамічныя і палітычныя саступкі Расеі… Сьпіс гэты на некалькі старонак і сумная выснова Андрэя Шаўчэнкі наступная:

«Гэта ня проста два месяцы, якія зьмянілі краіну, гэта махавік, які раскручваецца і бязьлітасна трушчыць усе, што мы лічым Украінай. Гэта машына часу, якая паводле адчуваньняў адкінула нас у 2004 альбо нават у 1991 год». Некаторыя палітолягі ўжо называюць гэты працэс «беларусізацыяй Украіны».

Кіеўскі журналіст Міхаіл Бялецкі перш за ўсё зьвяртае ўвагу на зразумелы беларусам працэс «інтэграцыі» Ўкраіны з Расеяй: «У вочы адразу кідаецца, што вельмі актыўна йдзе збліжэньне на «расейскім фронце. У стратэгічным пляне гэта ня надта добра, бо гэта абмяжоўвае нашыя манэўры ў эўрапейскай інтэграцыі, якая ўжо вельмі істотна запаволілася». Апрача таго спадар Білэцькі кажа, што зьявіліся спробы ўраду звузіць сфэры выкарыстаньня ўкраінскай мовы.

Зь ліку самых апошніх падзей ва Ўкраіне — усталяваньне помніка Сталіну ў Запарожжы і калектыўныя заявы журналістаў тэлеканалаў «1+1» і СТБ пра ўвядзеньне ўласьнікамі тэлеканалаў палітычнай цэнзуры на карысьць уладаў. Свабода слова ва Ўкраіне, якой так ганарыўся прэзыдэнт Юшчанка, за некалькі месяцаў пастаўленая пад сумнеў.
З заклікам не дапусьціць гэтага ўжо выступіла міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў».

Пакуль што клясычнай цэнтралізаванай цэнзуры ва Ўкраіне няма, кажа спадар Бялецкі:

«Таго, што калісьці было, што ў нас называлася „тэмнікамі“, якія галоўныя рэдактары атрымлівалі са сьпісам тэм, якія тэмы трэба асьвятляць, а якія — не, то можна сказаць, што гэтага яшчэ няма. Цэнтралізавана».

Міхаіл Бялецкі кажа, што за два месяцы прэзыдэнцтва Віктар Януковіч стварыў сваю вэртыкаль улады — паводле лякалаў Пуціна ці Лукашэнкі, дайшоўшы да ўзроўню раёнаў, дзе цяпер кіруюць набліжаныя да яго альбо Партыі рэгіёнаў людзі:

«Гэта закранула мясцовую міліцыю, падатковую інспэкцыю і ўсё-ўсё-ўсё… Фактычна адбылася такая глябальная кадравая рэвалюцыя».

Ці ёсьць ва ўкраінскім грамадзтве сілы супрацьстаяць аўтарытарным тэндэнцыям?

«Мне падаецца, што яшчэ ня створаныя ўмовы для хвалі народнага абурэньня. І самае галоўнае, што калі апазыцыя будзе зацыклівацца на момантах, зьвязаных з уласным лідэрствам і ўласным сьледам у гісторыі, як гэта робіцца цяпер, то ў прынцыпе ня будзе адзінага каардынуючага цэнтра, які вёў бы тлумачальную працу».

Міхаіл Бялецкі выказвае спадзеў, што і для Януковіча ды яго людзей ёсьць пэўная мяжа, якую ён не пераступіць — дзяржаўны сувэрэнітэт Украіны. А тым часам Януковіч ужо загадаў падрыхтаваць праект зьменаў ў Канстытуцыю краіны, а вядомыя прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі заклікалі ствараць Народны камітэт выратаваньня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць