Грамадства1414

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы

Навіна аб магчымым пераездзе Офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву выклікала ашалелую актыўнасць ботаў, якія пасуцца ў тыктоку, інстаграме, фэйсбуку і ютубе.

Святлана Ціханоўская, 18 лістапада 2025. Фота: Dominika Zarzycka SOPA Images LightRocket via Getty Images

Навіна пра пераезд Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву справакавала небывалую актыўнасць ботаў. 

Прычым да старых наратываў, скіраваных на яе дыскрэдытацыю, дадаліся некаторыя новыя.

Лукашэнкаўцаў адчувальна раздражняе аўтарытэт жанчыны, што паклала іх лідара на лапаткі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Дапякае прапагандзе і тое, што Святлана Ціханоўская працягвае дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Боты атакуюць манеру Ціханоўскай падарожнічаць па свеце і прыходзіць у самыя высокія кабінеты з партрэтамі беларускіх закладнікаў на папцы.

«Чый партрэт яна там цягае ў руках?», «Хто ведае, чый партрэт яна носіць?», «Цягала фота Сярожы, а цяпер каго?» — пішуць тысячы ботаў, робячы выгляд, што не ведаюць.

Ім тут жа адказваюць іншыя ботаўскія акаўнты:

«Каго гаспадары далі, таго і носіць», «Чый далі, той і носіць! Што вы, на самай справе, прыдзіраецеся да лідаркі?!»

«Фотацягалка», «Бегае з партрэтамі, можа, яна фатограф?», «Маразм… Нашто яна носіць партрэт? Яна хворая з партрэтам, зусім дурная».

Некаторыя заходзяць далей: «Ужо фотку другога мужыка носіць. Псіхбальніца і турма па ёй плачуць».

Таксама лукашыстам і расіянам дакладна хочацца, каб Святлана Ціханоўская засталася без аховы.

«Ад каго яе ахоўваюць?» — задае тон дыскусіі адзін з ботаў. Да адказу далучаецца шэраг іншых:

«Каму яна патрэбная, ад каго ахоўваць? Так усе стаміліся ад гэтай дармаедкі!», «Ад незадаволеных кліентаў», «Ад сваіх паплечнікаў, у якіх грошы скрысіла», «Хіба што ад Сярожы».

Тэма фінансавання традыцыйна застаецца адной з любімых у прапагандыстаў. 

«Плаціце і ўтрымлівайце. Гэта вельмі каштоўныя грамадзяне! Асабліва для Літвы і Польшчы!» — піша адзін з карыстальнікаў.

Лукашэнкаўская і расійская прапаганда апелюе тут да зайздрасці еўрапейскіх падаткаплатнікаў — сярод якіх нямала беларусаў.

Іншыя тыражуюць старыя схемы пра дзяржпераварот:

«Яе спонсар — Еўрасаюз. Ім там карціць прыбраць дзейнага Прэзідэнта Беларусі. Менавіта Еўрасаюз і Амерыка ў 2020 годзе выдзелілі «бчбшнікам» 3,8 мільярда даляраў для звяржэння Прэзідэнта Беларусі і здзяйснення дзяржперавароту ў Краіне…»

Яшчэ адзін кірунак атакі — спроба абясцэніць статус палітыка.

«Можа, хто ведае, падкажыце: чым займаецца Ціханоўская, то бок, на чым палягае яе работа? За што ёй плацяць?»

«А хто ёй даваў паўнамоцтвы гаварыць ад нас, беларусаў? І нам глыбока пляваць, што думаюць пра нас еўрапейцы, таму што ўсе яе патугі бессэнсоўныя. А вось тое, што яна выпрошвае для нас санкцыі, мы ёй яшчэ прыгадаем», «Лідар якіх сіл?», «А хто яе выбіраў у прэзідэнты?» — масава пішуць боты.

Не спыняюцца і пагрозы зняволеннем.

«На Валадарку ці ў Жодзіна», — прапануе адзін з каментатараў, якому тут жа нагадваюць, што «Валадарка» ўжо закрытая. «На Гомель», «На Антошкіна робу шыць», «У Салікамск», «Давай дахаты! Гомельская ІК-4 гасцінна адкрые вароты», — прапануюць іншыя.

Нарэшце, прасоўваецца тэзіс пра тое, што пераезд — гэта нібыта выгнанне.

«Выгналі праз непатрэбнасць», «Яна не з’язджае, яе выганяюць. І з Польшчы хутка папруць», «Не выязджае, а выганяюць», — даводзяць боты, параўноўваючы дэмакратычныя сілы з «вандроўнымі артыстамі» і называючы палітыка «жабай-падарожніцай».

Святлана Ціханоўская прыйшла ў палітыку выпадкова. У 2020 годзе яна зарэгістравалася кандыдаткай у прэзідэнты пасля таго, як рэжым Аляксандр Лукашэнкі зняволіў яе мужа-блогера. Яе кандыдатура выклікала масавы энтузіязм беларусаў. Яна збірала самыя шматлікія сустрэчы з выбарцамі ў гісторыі краіны, а звесткі з тых участкаў, дзе падлік галасоў адбываўся празрыста, паказваў, што яна перамагае Аляксандра Лукашэнку з вялікім адрывам.

Аднак лукашэнкаўцы не перадалі ёй улады, а змусілі выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі сотні тысяч людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі масавыя рэпрэсіі. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну, дзясяткі тысяч сталі ахвярамі крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу.

Каментары14

  • Зачем нам это знать?
    11.12.2025
    Наша нива хочет обойти нормальные вопросы. Кто она такая, когда истекает срок ее полномочий, кто ее муж. И самое главное- они ватники?
  • Не манім
    11.12.2025
    Не пабачыла ніводнага аргументу, чаму гэтая жанчына застаецца для лукашэнцаўцаў "ворагам нумар адзін", апроч нейкіх каментароў нейкіх ботаў дзесці на прасторы інтэрнэту. Такіх каментароў і ютубаў пра Сяргея процьма кожны дзень - і ў больш абразлівый манеры. Выснова: прапаганда абрала сабе зручных "ворагаў", якія нічога па факце зрабіць не зольныя.
    А хто ж насамрэч ворагі рэжыму? Так, тыя, каго яны і ўзгадваць не будуць па імені ніколі! Статкевіч, Севярынец, нават Бабарыка з Калеснікавай. Бо яны маюць моц, падмацаваную дзеяннямі. А гэтая ўся камарылля толькі языкамі ляпаць за еўрапейскі кошт здольная. Ніякай рэальнай пагрозы яны не ўтвараюць - таму на іх увагу і засяроджваюць.
  • ребятам - о цыганятах
    11.12.2025
    31+ год белорусов мучает и калечит алчный и мстительный цыганятка со своим табором и сворой рабов-подсвинков

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць