Свет55

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку

Прэм’ер-міністр Балгарыі Росэн Жэлязкаў абвясціў пра адстаўку ўрада на фоне няспынных масавых пратэстаў.

Фота: Hristo Vladev/Anadolu via Getty Images

Жэлязкаў абвясціў у тэлевізійным звароце — за некалькі хвілін да таго, як парламент павінен быў галасаваць наконт пытання вотуму недаверу ўраду, піша Meduza.

Масавыя пратэсты ў Балгарыі пачаліся праз праект бюджэту, у якім быў закладзены дэфіцыт 3% ВУП пры адначасовым павышэнні падаткаў і сацыяльных узносаў.

Хутка дэманстранты, акрамя незадаволенасці праектам бюджэту (ён урэшце быў адкліканы з разгляду парламентам), сталі крытыкаваць працу ўрада ў цэлым. Гучалі патрабаванні аб адстаўцы Жэлязкава, аднак тады ён адмаўляўся пакідаць пасаду кіраўніка ўрада, указваючы, што падобныя перастаноўкі непажаданыя перад далучэннем Балгарыі да зоны еўра. На адзіную еўрапейскую валюту краіна павінна перайсці з 1 студзеня 2026 года.

Галасаванне наконт вотуму недаверу, перад якім Жэлязкаў абвясціў пра адстаўку, павінна было стаць для яго шостым з пачатку 2025 года, калі ён узначаліў урад.

Каментары5

  • Ёсік
    11.12.2025
    Уявіць такое ў Беларусі. Не, народ Беларусі лукашэнка і яго атачэньне лічыць быдлам, нават, не адзяляючы ябацек ад змагароў, бо заробкі й пенсіі аднолькавыя ў гэтых грамадзян. Дрэнна, што ябацькі шчэ не зразумелі, якое да іх стаўленьне гаранта незалежнасьці, які ў сваіх руках трымае сасут.
  • кісё
    11.12.2025
    Ёсік, але ж трымае.
    хай праз боль. інакш не бывае.) але..
    пагадзіцеся - Беларусь дасюль незалежная краіна.
  • Ёсік
    11.12.2025
    кісё, на паперах. У незалежнай краіне ў 2022 годзе не боўтаюцца жаўнеры чужынскай арміі, пры тым, што тае пайшла на паўднёвага суседа вайной. У незалежнай краіне кіраўнік не бяжыць па першаму выкліку на дыван да "старэйшага браціка". Нездарма стары сіпаты дзед называе сваю краіну ад Брэста да уладывастока. Здаецца, хутка пачуем прыблізна такое: паміраючы, апошнія словы ўсімі любімага Аляксандра Рыгоравіча былі такімі - уз'яднаць Беларусь з расеяй, што мы й робім, качанава ўжо ў Крамлі распісвае асадку. А народ муууу, бэээээ, хрууууу...

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць