Свет55

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях

Праз два месяцы пасля маштабных дэманстрацый, якія ўзрушылі каралеўства, парламент прыняў пакет законаў, накіраваных на паляпшэнне палітычнага прадстаўніцтва. Новыя нормы ўводзяць квоты для жанчын і моладзі, а таксама фінансавыя стымулы для іх удзелу ў палітыцы.

Пратэстоўцы Марока. Фота: Abu Adem Muhammed / Anadolu via Getty Images

У Марока ўлады спрабуюць адказаць на пратэсты «пакалення Z» праз змяненне правілаў гульні ў палітыцы. Пасля масавых акцый, якія з канца верасня да пачатку кастрычніка вывелі на вуліцы Рабата рух «пакаленне Z 212» (лічбы адсылаюць да тэлефоннага кода краіны +212), парламент ухваліў шэраг законапраектаў, што павінны нібыта палепшыць прадстаўніцтва моладзі і жанчын у палітычным жыцці. Пра гэта піша Le Monde.

Пратэстоўцы — пераважна маладыя людзі — выходзілі да сцен парламента з патрабаваннямі большай сацыяльнай справядлівасці і рэальнай барацьбы з карупцыяй. На піку хвалі яны нават патрабавалі адстаўкі ўрада і прэм’ер-міністра Азіза Ахануша.

Каб супакоіць вуліцу, улады спачатку ў сярэдзіне кастрычніка зацвердзілі дадатковыя бюджэтныя выдаткі на адукацыю і ахову здароўя. Аднак галоўным адказам на палітычныя патрабаванні сталі законы, прынятыя ў пачатку снежня.

Новыя правілы абавязваюць палітычныя партыі вылучаць не менш за 30% месцаў у кіруючых органах для жанчын і 10% — для моладзі да 35 гадоў. Уведзена сістэма заахвочвання: кожнае месца, выйгранае прадстаўнікамі гэтых катэгорый, павялічвае дзяржаўнае фінансаванне партыі ў шэсць разоў. У адваротным выпадку партыі рызыкуюць страціць кампенсацыю выдаткаў на кампанію.

Акрамя таго, каб вярнуць давер грамадзян, дзяржава гатова пакрываць 75% выдаткаў незалежным кандыдатам, паколькі рэйтынг даверу да традыцыйных партый крытычна нізкі.

Сацыёлагі адзначаюць, што гэтыя змены рыхтаваліся даўно, але пратэсты моладзі паскорылі працэс перад выбарамі 2026 года. Аднак самі актывісты настроены скептычна.

Апытаныя выданнем маладыя людзі назвалі гэтыя меры «касметычнымі» і «сімвалічнымі». На іх думку, крызіс даверу выкліканы не ўзростам ці полам палітыкаў, а закрытасцю, непразрыстасцю і карупцыяй самой сістэмы. Як адзначае Le Monde, перад краінай стаіць задача не толькі змяніць правілы, але і пераканаць цэлае пакаленне, што палітыка можа мець сэнс.

Каментары5

  • Беларускі след
    11.12.2025
    Бачна, што сочаць за дзейнасцю Каардынацыйнай Рады.
  • Дарога туды
    11.12.2025
    /Новыя правілы абавязваюць палітычныя партыі вылучаць не менш за 30% месцаў у кіруючых органах для жанчын/

    Амаль як у СССР, там было нешта падобнае.
  • XX XY
    11.12.2025
    Гендарныя квоты выратуюць Марока і свет! Даеш 120%!

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць