Эканоміка55

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра

Сітуацыя з курсам беларускага рубля застаецца стабільнай і галоўным чынам залежыць ад рынкавых фактараў, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка ў каментары тэлеканалу «Першы інфармацыйны».

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Галоўчанка ўдакладніў, што гэтыя рынкавыя фактары звязаныя з геапалітычнай сітуацыяй.

«Я ўжо неаднаразова казаў, што мы не гуляем спецыяльна супраць долара, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель. Таму пакуль сітуацыя на рынку складаецца такая. Пакуль я думаю, што яна цалкам задавальняе, галоўным чынам, беларускіх экспарцёраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю», — адзначыў ён.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што на курс цяпер уплывае і заканчэнне падатковага перыяду ў Беларусі, што стварае вялікую прапанову валюты на рынку. Пасля можна чакаць невялікага аслаблення рубля, але рэзкіх ваганняў у Нацбанку не прагназуюць.

27 студзеня даляр на Беларускай валютна-фондавай біржы падрос на 0,5% да рубля, курс юаня таксама павысіўся на 0,5%, а расійскі рубель падаражэў на 0,27%.

Каментары5

  • %
    27.01.2026
    А што - мы ужо можам гуляць супраць даляра? Калі гэта мы сталі першай эканомікай сьвету?

    Што будзе ў Масковіі з РУблем, тое і з БІНам станецца праз гадзіну
  • Ёсік
    27.01.2026
    Гуляе расея, а мы, як той хвост у жывёлы - цягнемся павольна за ўласьнікам.
  • 27.01.2026
    ЗША павінны дзякаваць яму . Форт Нокс пакуль што спіць павольна .

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць