Грамадства

Дэпутаты Мінгарсавета будуць прымаць грамадзян у першы панядзелак кожнага месяца

Дэпутаты Мінгарсавета будуць прымаць грамадзян у першы панядзелак кожнага месяца. Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 19 мая старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч, такое рашэнне было прынята 18 мая на пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета 18 мая.

Як паведамлялася, 12 мая ў Мінску адбылася першая ўстановачная сесія Мінгарсавета 26‑га склікання. На ёй дэпутаты абралі старшыню, яго намеснікаў, прэзідыум, старшыняў дзевяці камісій. Новыя склады саветаў абіраюцца тэрмінам на чатыры гады.

Час прыёму грамадзян дэпутатамі вызначаны з 17.00 да 19.00. Месца правядзення будзе ўзгадняцца адміністрацыямі раёнаў з дэпутатам. Акрамя гэтага, дэпутат можа прыняць рашэнне аб правядзенні дадатковых сустрэч, адзначыў Савановіч.

«Мы лічым, што ў нас наперадзе вялікая работа па выкананні наказаў выбаршчыкаў. Падчас перадвыбарнай кампаніі адбыліся сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі, на якіх яны выказалі пэўныя пажаданні, засяродзілі ўвагу на вырашэнні пытанняў», — адзначыў Савановіч.

Ён паведаміў, што на наступнай сесіі павінна быць зацверджана праграма па выкананні наказаў выбаршчыкаў.

Акрамя гэтага, Савановіч адзначыў, што Мінгарсавет будзе актыўна супрацоўнічаць з арганізацыямі мясцовых тэрытарыяльных самакіраванняў. Сёння такія арганізацыі створаны ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Першамайскім раёнах. «Перад намі стаіць задача стварэння такіх структур і ў іншых раёнах горада. Гэта тое звяно, якое можа звязаць грамадзян і дэпутатаў», — лічыць старшыня Мінгарсавета.

Ён таксама падкрэсліў, што гарсавет »будзе актыўна супрацоўнічаць з грамадскімі аб’яднаннямі».

На думку Савановіча, «дэпутаты таксама павінны не радзей чым адзін раз на год рабіць справаздачу перад выбаршчыкамі аб праведзенай рабоце як для развіцця горада, так і выбарчай акругі».

Савановіч таксама паведаміў, што цяперашні склад савета прадоўжыць работу па рэалізацыі дзейных праграм, у тым ліку па развіцці гарадскога камунальнага транспарту, у будаўнічай галіне, аб дэмаграфічнай бяспецы, а таксама прыняцці новых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі7

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча1

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч6

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі7

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць