Грамадства77

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі

Іна Кулей, жонка вядомага беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча, расказала ў фэйсбуку, які цяпер стан ягонага здароўя пасля праведзенай 25 лістапада мінулага года аперацыі, якую ён перанёс так цяжка, што дактары змагаліся за ягонае жыццё. 

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: Наша Ніва

Па словах Іны Кулей, Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы, дзе яму не так проста, бо ў дадатак да асноўнай хваробы ўвесь час чапляюцца «ўнутрышпітальныя бактэрыі». Таму даводзіцца ляжаць па чарзе ў розных аддзяленнях.

«Але, вялікі дзякуй дактарам, паўсюль прыходзілі спецыялісты фізіятэрапеўты і дапамагалі з рэабілітацыяй. Асабліва дзякуем доктарцы Анастасіі, якая не толькі лячыла Аляксандра, але і проста размаўляла з ім па-беларуску, бо яна наша, з Беларусі. На той час больш гаварыла яна, а Аляксандр толькі слухаў. Сёння і ён гаворыць, пакуль шэптам і, на жаль, мы не ўсё здольныя зразумець», — піша Кулей.

Па яе словах:

«Пакуль муж — ляжачы хворы. Ён спрабуе сесці, але ўтрымаць гэты стан цяжка, цягліцы слабыя. У яго рухаецца ўсё, акрамя левай рукі, яна чуйная, але пакуль амаль нерухомая. З ім можна камунікаваць — дзе словамі, дзе жэстамі, дзе вачыма.

Аляксандр слухае падкасты і інтэрв'ю, мы пераказваем яму навіны, паказваем відэа і фота. Застаецца яшчэ шмат шпітальных асаблівасцяў, але дзень па дню, вельмі павольна, нават марудна, ідзе працэс адужвання».

Карацей, рэабілітацыя Аляксандра Мілінкевіча будзе складанай і доўгатэрміновай, а наколькі ўдалай — «ведае толькі Госпад Бог». 

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990 — 1996 годзе быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

25 лістапада 2025 года Аляксандру Мілінкевічу рабілі аперацыю па выдаленні тромба, які закрываў 80% соннай артэрыі. Падчас аперацыі ўтварыўся моцны крывацёк, пасля чаго палітык трапіў у вельмі цяжкім стане ў рэанімацыю. Дактары ўвялі яго ў медыкаментозны сон і ўрэшце здолелі стабілізаваць сітуацыю ды яе палепшыць. Але з таго часу палітык знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў бальніцы. 

Каментары7

  • Андрусь
    11.02.2026
    Здароўя спадару Аляксандру. Здароўя і нашай цёплай энэргіі падтрымкі ад усяго сэрца.
  • Мечыслаў
    11.02.2026
    Спадару Аляксандр, хутчэйшага Вам адужання! Яшчэ столькі ўсяго трэба зрабіць для беларушчыны…
  • БЕРАСЦЬ
    11.02.2026
    Папраўляйцеся хутчэй! Вельмі будзем чакаць!

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе25

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча20

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

Турчыну паказалі збітыя беспілотнікі3

У ДТЗ пад Брэстам загінулі два чалавекі3

Затрыманні ў творчай прасторы «Парасон» — як мінімум трое чалавек знаходзяцца на Акрэсціна2

«Выйду з калоніі — развядуся. Я званю ёй, а яна слухаўку пакінула маці, а сама з’ехала манікюр рабіць!»6

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў16

Стала вядома, колькі карупцыянераў асудзілі летась і як іх каралі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе25

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць