Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не будзе праводзіць мірныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на тэрыторыі Расіі або Беларусі. Пры гэтым украінскі бок гатовы да дыялогу на нейтральных пляцоўках, піша ТСН.

Падчас камунікацыі з журналістамі ў чаце Офіса прэзідэнта Зяленскі падкрэсліў, што сустрэча не можа адбывацца ў краіне-агрэсары.
«Я не магу прыехаць на перамовы з Пуціным у Маскву — сталіцу дзяржавы, якая агрэсар у гэтай вайне», — адзначыў ён.
Таксама ўкраінскі прэзідэнт растлумачыў, чаму не разглядаецца ва Украіне і кандыдатура Беларусі.
Паводле яго слоў, гэта краіна з’яўляецца саюзнікам Расіі і спрыяла наступу на Украіну ў 2022 годзе. Таму Мінск таксама не можа быць месцам для такіх перамоў.
У той жа час Украіна гатовая абмяркоўваць іншыя варыянты — у ЗША, у еўрапейскіх або іншых нейтральных краінах.
«Мы гатовыя падтрымаць прапановы ЗША сустракацца на любых тэрыторыях — Амерыка, Еўропа, нейтральныя краіны. Любыя дзяржавы, апрача Расіі і Беларусі. Беларусь — бо яна саюзніца ў наступленні на Украіну ў 2022 годзе», — рэзюмаваў Зяленскі.
Раней у медыях з’яўляліся паведамленні, што ўкраінская дэлегацыя нібыта можа адправіцца ў Маскву для перамоў. Аднак украінскія палітыкі заявілі, што такі крок не мае ні дыпламатычнага, ні палітычнага сэнсу.
Таксама раней у Крамлі заяўлялі пра гатоўнасць да кантактаў, але пры выкананні ўласных умоў. Зяленскі ж неаднаразова падкрэсліваў, што Расія пакуль не дэманструе сапраўднай гатоўнасці да спынення агрэсіі.
«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага
Зяленскі: Новы раўнд перамоў аб завяршэнні вайны пройдзе на наступным тыдні
Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая
Зяленскі падпісаў закон аб прававым статусе іншаземцаў, якія служаць ва ўкраінскім войску
Каментары