Улада2828

БХД і АГП пагадзіліся па працэдуры вылучэння адзінага кандыдата

Бакі дамовіліся, што вылучэнне адзінага адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае прапановы абедзвюх партый.

Вынікам перамоваў, праведзеных паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй стала дасягненне пагаднення аб тым, што вылучэнне Адзінага кандыдата адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае як прапановы БХД, так і АГП.

Нагадаем, згодна прапановы хрысціянскіх дэмакратаў, Адзіным кандыдатам ад незалежніцкіх праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў павінен стаць той, збярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку. АГП прапанавала назваць Адзіным таго, хто пераможа па выніках правядзення першасных выбараў (праймерыз) адначасова ў некалькіх гарадах Беларусі.

Гэтыя прапановы аб’яднаныя ў падрыхтаваным БХД дакуменце «Парадак вылучэння Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі». Зараз вядуцца перамовы па ўзгадненні працэдуры з іншымі правацэнтрысцкімі сіламі (БНБ, Рух «За свабоду», Партыя БНФ), а таксама з больш шырокім спектрам праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў.

«Я лічу вельмі істотным крокам той факт, што мы прыйшлі да агульнай пазіцыі ў працэсе вылучэння Адзінага кандыдата з АГП — адной з самых уплывовых дэмакратычных сілаў Беларусі, — пракаментаваў дасягнутае пагадненне Віталь Рымашэўскі. — Безумоўна, цяпер шансы на вылучэнне Адзінага кандыдата ад праеўрапейскіх незалежніцкіх сілаў павялічваюцца».

«Для нас застаецца стратэгічнай мэтай вылучэнне Адзінага кандыдата, і мы ідзем да гэтай мэты рознымі шляхамі. Адзін з іх — вылучэнне Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Мы задаволеныя тым, што ў перамовах з БХД адносна працэдуры вылучэння зроблены вялікі крок наперад. Мы ўпэўненыя, ёсць перспектыва далучэння да гэтага працэсу і іншых сілаў, якія пазіцыянуюць сябе на правым флангу беларускай палітыкі», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць