Грамадства

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю «Маладога фронту»

Вярхоўны суд 28 мая адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнага аб’яднання «Малады фронт».

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар арганізацыі Станіслаў Стэсік.

Паводле яго слоў, Вярхоўны суд палічыў законным рашэнне міністэрства аб адмове ў рэгістрацыі «Маладога фронту».

Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі шэсць разоў.

Апошні ўстаноўчы з’езд «Маладога фронту» прайшоў 30 студзеня 2010 года, а дакументы на рэгістрацыю былі пададзеныя 28 лютага.

Падставай для адмовы стаў юрыдычны адрас аб’яднання, які, як лічыць Мінюст, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Таксама ў адказе Мінюста паведамлялася, што, «паводле звестак, якія маюцца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 43 заснавальнікі МГА «Малады фронт» (больш за палову іх агульнай колькасці), у тым ліку амаль усе члены кіруючага органа гэтага грамадскага аб’яднання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, мнгоія з іх — неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку, правоў і свабод іншых асоб».

Так, падлічыў Мінюст, старшыня аб’яднання Зміцер Дашкевіч прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 16 разоў, Іван Шыла — 17, Крысціна Самойлава — 13, Дзяніс Карноў — 11 разоў.

«Вышэйпазначанае не сведчыць аб намеры заснавальнікаў МГА «Малады фронт» ажыццяўляць дзейнасць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадскі парадак, правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян», — адзначаецца ў адказе Мінюста.

31 мая ўстаноўчы з’езд «Маладога фронту» пройдзе сёмы раз.

Зараз «Малады фронт» мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадскага аб’яднання. У 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць