Грамадства1313

Элтана Джона ў Беларусі чакае праверка на «маральнасць»

Грамадзкая рада па маральнасці плануе звярнуцца да арганізатараў канцэрту Элтана Джона з просьбай прадставіць відэазапісы папярэдніх выступаў спевака.

Грамадзкая рада па маральнасці плануе звярнуцца да арганізатараў канцэрту Элтана Джона з просьбай прадставіць відэазапісы папярэдніх выступаў спевака.

«Наша грамадзкая рада ў апошні час ня ладзіла паседжаньняў, аднак калі яе сябры паставяць пытаньне аб разглядзе маральнасьці канцэрта Элтана Джона, мы зьбярэмся для гэтага. Але з просьбай да арганізатараў канцэрту даць нам запісы папярэдніх выступаў сьпевака мы зьвернемся абавязкова», — заявіў кіраўнік рады Мікалай Чаргінец.

Чаргінец дадаў: «Мы супраць таго, каб зьдзекаваліся з маралі, зьдзекаваліся з нашых дзяцей, якія ідуць туды. Мы патрабуем, каб не паказвалі непрыстойнасьці, рэчы, на якія дзецям, дый дарослым таксама, глядзець ня трэба. Так што разьбярэмся».

Чыноўнік прызнаўся, што, «на свой сорам», ня ведае творчасьці Элтана Джона. «Мы будзем меркаваць паводле таго, што нам пакажуць», — падкрэсьліў Чаргінец.

«Калі ў нас папросяць запісы, мы з задавальненьнем іх дадзім. Яны прадаюцца ва ўсіх крамах гораду, ліцэнзійныя дыскі. У нас яны таксама ёсьць, і мы з вялікім задавальненьнем іх прадаставім», — заявілі Свабодзе ў «БелАрт Прадакшн энд Энтертэйнмент», якія займаюцца аргнізацыяй канцэрту».

Элтан Джон у рамках сусьветнага турнэ Elton John’s Rocket Man Greatest Hits Tour выступіць у Менску 26 чэрвеня. Канцэрт пройдзе ў «Мінск-Арэне» і стане адзіным у рамках турнэ на абсягах былога СССР.

У лютым Грамадзкая рада патрабавала зладзіць папярэдні прагляд праграмы нямецкага гурту Rammstein, які выступіў у Менску 7 сакавіка.

Тады Рада распаўсюдзіла заяву: «Рашэньне везьці ў Менск Rammstein — гэта памылка, якая можа нам дорага абысьціся (…) творчасьць групы зьяўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму і іншых вычварэньняў, жорсткасьці, гвалту і непрыстойнай лаянкі...»

Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.

Грамадзкая рада па маральнасьці была створаная летам 2009 году на прапанову Беларускай праваслаўнай царквы і праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Ачоліў яе Мікалай Чаргінец.

Каментары13

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць