Цяпер колькасць асобаў, якім часова забаронены выезд за мяжу, складае каля 120 тысяч чалавек.
Начальнік аддзела па пашпартнай рабоце і выезду за мяжу Дэпартамэнту па грамадзянству і міграцыі МУС Дзьмітры Леўчанка паведаміў, што зараз колькасьць асобаў, якім часова забаронены выезд за мяжу, складае каля 120 тысяч чалавек.
Колькасьць невыязных будзе паступова зьніжацца. З уступленьнем у сілу прэзыдэнцкага Ўказа №271 рашэньне аб унясеньні асобы ў базу дадзеных невыязных прымаецца на альтэрнатыўнай аснове, то бок сьледчы будзе прымаць рашэньне, уключаць ці не ўключаць чалавека, што знаходзіцца пад сьледзтвам, у базу невыязных.
Да таго ж, ужо перасталі ўключаць у базу дадзеных часова невыязных людзей, якія знаходзяцца пад арыштам альбо якія прыгавораныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. На думку спадара Леўчанкі, база невыязных можа скараціцца да 70—80 тысяч чалавек за кошт выключэньня зь яе зьняволеных.
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
-
У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары