Грамадства1212

Забаронены Хіп-Хоп, або чаму не адбыўся канцэрт ЧПБ 23-га

Cпачатку ўсё ішло добра. Была вызначана дата. Людзі былі паінфармаваныя. Квіткі былі распроданы ўжо на два дні перад канцэртам, прыйшлося дадрукоўваць. За дзень да выступу тэлефануе да мяне арганізатар і кажа, што мае прыкрую навіну – канцэрту не будзе.

Cпачатку ўсё ішло добра. Была вызначана дата. Людзі былі паінфармаваныя. Квіткі былі распроданы ўжо на два дні перад канцэртам, прыйшлося дадрукоўваць. За дзень да выступу тэлефануе да мяне арганізатар і кажа, што мае прыкрую навіну – канцэрту не будзе.

Прыйшлі людзі з ворганаў, націснулі на ўладальніка клюбу, прымусілі яго адмовіцца ад папярэдняй дамовы й зачыніць клюб ад 17-ай гадзіны, у адзін з самых гандлёвых дзён. Віны яго ў гэтым няма. Не зрабіў ён гэта з уласнай волі. Я яго разумею. Ну што-ж, прыйшлося пагадзіцца. Але не.

Наступнага дня з раніцы зноў званок. Атрымалася дамовіцца з іншым клюбам й канцэрт адбудзецца. Камень з сэрца. Вельмі хацелася выступіць, заграць для людзей, якім неабыякава наша слова. Да клюбу пад’ехалі раней, усё выглядала добра. Хоць месца меньш, сцэна невялікая, але якая розьніца, не гэта было галоўнае. Звольна пачалі зыходзіцца людзі. Уваўсіх быў вельмі добры гумар. Жартавалі, гутарылі і чакалі... паволі збліжалася восьмая, час пачатку канцэрту. Раптам на вуліцы зьявіліся падозраныя людзі ў скураных куртках, не заўважылі іх хіба толькі сьляпыя, а такіх я там не бачыў. У самым клюбе невядома адкуль знайшліся хлопцы ў спартыўных касьцюмах з тупым выразам твара, ад якіх дарэчы сьмярдзела перагарам так, што стоячы пяць метраў ад іх, я яго чуў. «Спарцьмены» пачалі, нібыта зь цікавасьці прабаваць даведацца, што тут адбываецца, хто выступае. Людзі якія прыйшлі на канцэрт, хутка зразумелі, што гэта нехта «левы» й пажымаючы плячыма адказвалі, што самі не ведаюць, прыйшлі проста піва папіць. Адразу

зьяўляюцца пытаньні: якім чынам ахова прапусьціла гэтае быдла, калі ўваход быў толькі на квіток. Не веру я ў тое, што гэтая п’янь набыла б квіткі невадаючы нават хто выступае, замест таго каб набыць сабе гарэлкі. Лёгіка праста, тлумачыць ня трэба. Гледачы, якія прыйшлі паслухаць музыкі й проста адпачыць, хутка здагадаліся, што нешта тут неладнае й пачалі выходзіць з клюбу. Ужо было зразумела, што рыхтуецца нейкая правакацыя. Бойку распачаць было б не цяжка, а далей бяры, хто трапіцца ў рукі. Затрымаць маглі ўсіх. Ім быў патрэбны толькі повад.

Па інфармацыях, у клюбе знаходзілася некалькі КДБістаў, на вуліцы таксама, на паркінгу ў машыне сядзела яшчэ некалькі міліцыянтаў й людзей у «гражданке». Пазьней я быў папярэджаны даверанымі мне людзьмі, якія чулі загад «браць у клюбе», які даносіўся з рацыі аднаго «супрацоўніка», які стаяў ля паркінгу.

Стала зразумела, што выступаць было вельмі небяспечна, як для мяне, так і для людзей якія прыйшлі паглядзець канцэрт. Я па-частцы чуў адказнасьць за слухачоў, таксама лічыўся з тым, што мяне могуць «узяць», таму было вырашына хутка зьяжджаць з месца

канцэрту. Рызыкаваць небыло малейшай ахвоты. Пасадзіць маглі за што заўгодна, пазьней сказаць, што «ругался матом». Вельмі шкада, што не атрымалася нармальна выступіць. Шкада тых людзей якія прыехалі на канцэрт з іншых гарадоў, арганізатара якога гэта каштавала шмат працы й нэрваў. Яму хачу асабліва падзякаваць, не часта сустракаюцца так адказныя людзі.

Вы ведаеце ў якой мы жывем краіне, таму спадзяюся разумееце, чаму так усё скончылася. Трэба шукаць выйсьцяў з розных сытуацый і веру, што хутка ўсё зьменіца на лепшае!

Да сустрэчы сябры!

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў29

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць