Улада22

Еўракамісар Фюле: «Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы»

Умова падтрымкі ЕС — прагрэс у правах чалавека і дэмакратыі, — мяркуе еўракамісар.

Умова падтрымкі ЕС — прагрэс у правах чалавека і дэмакратыі, — мяркуе еўракамісар.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле прыехаў у Беларусь з «канкрэтнымі прапановамі, як сумеснымі намаганнямі паляпшаць двухбаковыя адносіны». Пра гэта ён заявіў раніцай 9 ліпеня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.

Сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрв’ю еўракамісара Першаму тэлеканалу.

Паводле слоў Штэфана Фюле,

ўзровень удзелу Беларусі ў палітыцы «Усходняга партнёрства» залежыць ад таго, як краіна паважае тое, што з’яўляецца асновай гэтай палітыкі, — такія каштоўнасці, як вяршэнства закона, належнае кіраванне, дэмакратыя і правы чалавека.

«Пры прагрэсе Беларусі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі ЕС будзе гатовы аказаць больш канкрэтную падтрымку», — сказаў еўракамісар.

Пашырэнне ўзаемадзеяння, адзначыў ён, дазволіць ЕС «адкрыць Беларусь аб’яднанай Еўропе»: садзейнічаць умацаванню вяршэнства закона, мадэрнізаваць эканоміку Беларусі, газавую і нафтавую сістэму, транзітную сістэму, а таксама дыверсіфікаваць рынак.

Штэфан Фюле заклікаў «выкарыстаць магчымасць і ўмацаваць адносіны Беларусі і ЕС».

«Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы, — дадаў ён. — І сакрэт — не ў танным газе ці нафце з Расіі і не ў прапановах ЕС з самымі лепшымі намерамі.

Сакрэт Беларусі — у народзе, вельмі адукаваным грамадстве з шырокім кругаглядам».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень6

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць