Усяго патроху

Качавача Фарлан

Найлепшым футбалістам чэмпіянату свету названы ўругвайскі форвард Дыега Фарлан.

Найлепшым футбалістам чэмпіянату свету названы ўругвайскі форвард Дыега Фарлан. Ён апярэдзіў іспанца Давіда Вілью, нідэрландца Уэслі Снэйдэра, а таксама немца Томаса Мюлера.

Фарлан мае мянушку Качавача — гэта вядзьмарка з папулярнага аргенцінскага мультсерыялу. Вядзьмарка марыць нарабіць шкоды жыхарам блізкага горада, але пры гэтым час ад часу якраз і выратоўвае гэтых жыхароў ад небяспечных зладзеяў.

Качавача — хутчэй пазітыўная гераіня, хоць і стараецца быць адмоўнай. Яна трапляе ў розныя недарэчныя гісторыі, а ў яе мятле няма тармазоў. За вонкавае і ўнутранае падабенства Фарлан і атрымаў такую мянушку.

А яшчэ за сугучнасць з прозвішчам яго звалі Forlorn (няшчасны). Гэта ў час ягонага знаходжання ў «Манчэстэр Юнайтэд». Там уругваец так і не стаў сваім, не прыжыўся. Затое як толькі ён пераехаў у Іспанію, у родную моўную і блізкую культурна прастору, як ягоная гульня зноў пачала вылучацца філіграннасцю.

Фарлан з футбольнай сям’і. Ягоны бацька Пабла быў удзельнікам двух чэмпіянатаў свету ў складзе Уругвая. А дзед па матчынай лініі, аргенцінец Хуан Карлас Караса, гуляў за «Індэпэнд’ентэ».

Тым не менш, Фарлан-малодшы першапачаткова пачынаў займацца тэнісам, а не футболам. Зрэшты, дазволіць сабе прафесійна расці ў тэнісе могуць толькі забяспечаныя сем’і. Радзіна Фарлана ніколі не адносілася да такіх, а тут яшчэ здарылася трагедыя.

У 1991 годзе сястра Дыега Алехандра трапіла ў жудасную аўтакатастрофу. Яе бойфрэнд загінуў на месцы, а дзяўчына выжыла, але на яе лячэнне спатрэбіліся вялікія грошы. У сям’і такіх не было.

Лячэнне Алехандры ўзяў на сябе… Дыега Марадона, добры сябра бацькі Фарлана.

«Ён сказаў мне, што стане вялікім футбалістам, каб зарабіць грошай і вылечыць мяне», — кажа Алехандра. Яна так і не адужала канчаткова, дактары былі бяссільныя нешта зрабіць. Хутчэй за ўсё, астатак жыцця яна правядзе ў інвалідным вазку. Але гэта не стала для яе перашкодай, каб наведаць чэмпіянат у ПАР.

Фарлан ніколі не гуляў за прафесійныя ўругвайскія каманды. Як толькі ён пачаў падаваць надзеі, Марадона «ўладкаваў» яго ў аргенцінскі клуб «Індэпэнд’ентэ» — той самы, дзе гуляў дзед Фарлана.

Потым быў пераход у «Манчэстэр Юнайтэд», які канчаткова вырашыў фінансавыя праблемы ў сям’і. Цяпер Дыега — гулец мадрыдскага «Атлетыка». У 102 гульнях за клуб гэты 190-сантыметровы форвард закалаціў 66 галоў. Выдатны паказчык.

Сёлета ягоны клуб выйграў Лігу Еўропы. Фарлан быў прызнаны найлепшым гульцом фіналу. А цяпер новае прызнанне.

На мундыялі Фарлан гуляў прыгожа і лёгка. На ягоным рахунку пяць мячоў. Гэта дазволіла ягонай краіне нечакана выйсці ў чацвёрку наймацнейшых камандаў планеты. І без усялякага чараўства.

Гэта год качавачы Фарлана. Дарэчы, Марадона ўладкаваў не толькі футбольнае, але і асабістае жыццё форварда. Менавіта ён пазнаёміў уругвайца з прыгажуняй Заірай Нарай, якая і стала жонкай футбаліста.

ЗП

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць