Здарэнні

«Сам лёг на падлогу і склаў рукі за спінай»

Абрабаванне банку «Мінск-Масква» на вуліцы Лабанка, 22 скончылася няўдачай для злачынцы.

Абрабаванне банку «Мінск-Масква» на вуліцы Лабанка, 22 скончылася няўдачай для злачынцы.
Ён схаваўся ў памяшканні банку і дачакаўся 17-й гадзіны, пакуль тры касіркі не закрылі аддзяленне, а пасля напаў на іх. Дзвюх касірак ён закрыў у банкаўскай прыбіральні, але ім удалося звязацца з дзяжурным пультам. Міліцыя прыбыла літаральна праз хвіліну, і рабаўнік, які зразумеў, што іншага выйсця ў яго няма, здаўся сам. Па словах аператыўнікаў, ён паклаў грошы назад у сейф, і сам лёг на падлогу, склаўшы рукі за спінай. Маску і пальчаткі ён зняў.
Няўдалая здабыча рабаўніка павінна была скласці 650 мільёнаў беларускіх рублёў, 37 тысяч даляраў, 29 тысяч еўра і 750 тысяч расійскіх рублёў.
Пра самога злачынцу вядома, што ён беспрацоўны і несудзімы, пражываў недалёка ад банку і выбраў менавіта гэты банк, бо ў ім адсутнічае сістэма відэаназірання. На сябе ён апрануў джынсы і кашулю, а пад іх майку і шорты — калі б ягоны план здзейсніўся, апазнаць яго на вуліцы было б немагчыма.

Супрацоўнікі банку адмаўляюцца каментаваць здарэнне — звязацца з пацярпелымі касіркамі таксама немагчыма, вядома толькі тое, што адна з іх цяжарная, і пасля перанесенага шоку была адпраўлена ў радзільню. Як паведаміў нам кіраўнік групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартаменту аховы МУС Аляксандр Герасімаў, у Беларусі праверана на прадмет сістэмы аховы 790 пунктаў абмену, праверку прайшлі ўсе — праца ніводнага пункту не прыпынена. Але ў 30 працэнтах пунктаў абмену адсутнічае відэаназіранне, 21 працэнт не здаецца на ахову падчас перапынкаў, а ў 20 працэнтах няма «трывожных» кнопак. Таксама трэба зазначыць, што такі выпадак для Беларусі — рэдкасць. Часцей за ўсё рабуюць банкаматы, а летась быў усплёск абрабаванняў абменных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай12

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць