Літаратура22

ЛеГалу — 60

Працяглы час працаваў электрыкам. Але паэзія, якой пачаў аддаваць сябе яшчэ з юнацтва, узяла сваё.

Сёння юбілей у паэта і крытыка Леаніда Галубовіча.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Вароніна ў Клецкім раёне. Скончыў ПТВ у Слуцку. Працяглы час працаваў электрыкам. Але паэзія, якой пачаў аддаваць сябе яшчэ з юнацтва, узяла сваё. У 1984 годзе Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў. І толькі праз тры гады па выхадзе першай кнігі ён вырашыў атрымаць літаратурную адукацыю — накіраваўся ў Маскву на Вышэйшыя літаратурныя курсы.

Адпаведны дыплом прывёў Леаніда Галубовіча на Беларускае тэлебачанне. Затым працаваў у часопісе «Крыніца».

Адна за адной выходзілі кнігі «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994).

У 2000 з’явіліся «апошнія вершы леаніда галубовіча», пасля чаго з паэзіяй ён «завязаў».

Апошнія гады Галубовіч працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», дзе выступаў у ролі крытыка і эсэіста. Яго рубрыка «Кулуары», у якой ён «ЛеГалізаваў» кнігі айчынных пісьменнікаў, была самай чытанай. Аўтар на старонках ужо прыбранай да рук лукашэнкаўцаў газеты знаёміў чытача з кнігамі, не падзяляючы іх аўтараў на той ці іншы Саюз пісьменнікаў. Летась рубрыку закрылі, а «ЛеГалу» прыйшлося пераключыцца на пісьменнікаў з правінцыі.

Леанід Галубовіч апекаваўся спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасля смерці аўтараў іх кнігі выдаваліся.

Леанід Галубовіч. Паэзія

Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы —
А пошук ісціны да скону.
Ты — рай, паэзія. Ты — рой
Адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой
Жылі часова гэтым раем.
Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тваім хаджу вуголлі.
Чыя не прагнула душа
Твайго зняволення і волі?
Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых, і здзяйсненняў.
Хай душы шчырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняў!
Ты — яд, паэзія. Ты — сад
З адзіным яблыкам спакусным.
Над ім — каторы год падрад! —
Мае збалела смягнуць вусны...
Ты — боль, паэзія. Ты — бой.
Ты — праўды непрыступнай вежа.
Я — праведнік і грэшнік твой,
Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Мусульманскія банды ўзялі пад кантроль брытанскую турму, поўную наркотыкаў16

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць