Грамадства1010

Фарыно: У сістэме адукацыі трэба спыніць паперавытворчасць

У сістэме адукацыі неабходна спыніць паператворчасць. Аб гэтым заявіў сёння на Мінскай абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў у Салігорску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.

Паводле слоў намесніка міністра, аналіз паказвае, што педагогам часта замест таго, каб займацца навучаннем і выхаваннем дзяцей, даводзіцца пісаць розныя паперы. «Выходзіць: план на плане і планам паганяе, і ў выніку ў сістэме адукацыі зверху ўніз і знізу ўверх ходзіць вялікая колькасць папер. Такога быць не павінна, — падкрэсліў Казімір Фарыно, звяртаючыся да намеснікаў старшынь райвыканкамаў, якія курыруюць сацыяльную сферу.

Міністэрства адукацыі падрыхтавала ўжо адпаведныя метадычныя рэкамендацыі, у якіх прапісана, што павінна быць у гадавым плане.

Таксама намеснік міністра спыніўся на пяці асноўных прынцыпах, на якіх у далейшым павінна будавацца работа сістэмы адукацыі. Гэта забеспячэнне якасці, сацыяльная арыентацыя, сістэмнасць і комплекснасць, фундаментальнасць і эфектыўнасць адукацыі.

З 1 верасня ў школах уводзіцца трэцяя гадзіна замежнай мовы, паведаміў Казімір Фарыно.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма6

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць