Грамадства

Беларусь не стане прычынай катастрофы на Шацкіх азёрах?

Украіна абвінавачвае беларускі бок у дзеяннях, якія могуць выклікаць экалагічную катастрофу ў раёне Шацкіх азёраў, непадалёк ад Маларыты.

«Мы вывучылі дадзеную сітуацыю. Працэсы, якія адбываліся ў Шацкіх азёрах, пачаліся яшчэ ў пачатку 70-х гадоў, — сказаў Сяргей Заўялаў, начальнік упраўлення рэгулявання уздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы, 25 жніўня падчас прэс-канферэнцыі.

Казаць, што менавіта будаўніцтва крэйдавага кар’ера прывядзе да сур’ёзных парушэнняй не трэба. У нас дастаткова аргументаў».

У ліпені 2010 валынская абласная арганізацыя партыі «За Украіну!» заклікала ўкраінскія ўлады прыняць меры для абароны Шацкіх азёраў ад дзеянняў Беларусі. Украінцы спрабуюць прыцягнуць міжнародную ўвагу да праекта «Распрацоўка крэйдавых залежаў радовішча» Хаціслаўскае». Таму што, па экспертных ацэнках, праект прывядзе да негатыўных наступстваў для запаведнай зоны, у якой знаходзяцца Шацкія азёры.

У прыватнасці, вынікам старту здабычы крэйды ў радовішчы можа стацца знікненне шэрагу відаў мясцовай флоры і фауны, зніжэнне ўзроўню грунтовых вод, магчыма, знікненне некаторых азёр на тэрыторыі Ратнаўскага раёна і абмяленне азёраў у Шацкім парку. Усё гэта, паводле меркавання партыі «За Украіну», прывядзе да экалагічнай катастрофы, негатыўныя наступствы якой будуць адчувальнымі як для Валынскай вобласці, так і Украіны ў цэлым, для якой падобныя дзеянні Беларусі можна расцаніць як замах на яе нацыянальныя інтарэсы.

Нягледзячы на перасцярогі ўкраінскага боку, беларускае Мінпрыроды працягвае падрыхтоўку да рэалізацыі праекта і спрабуе дамовіцца:

«Мы цяпер знаходзімся у стадыі перамоўных адносінаў з Украінай. Нашы аргументы гавораць аб тым, што распачатыя прэвентыўныя меры, якія мы закладваем на тэхнічныя рашэнні, не прывядуць да сур’ёзных зменаў у сістэме Шацкіх азёр і, зразумела, нашай ракі Прыпяць», — кажа Сяргей Заўялаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?1

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава28

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?1

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць