Свет22

У Маскве затрымалі верхавода найбуйнейшай беларускай банды

Супрацоўнікі дэпатрамэнту ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ды тэрарызмам МУС Расеі затрымалі трох удзельнікаў найбуйнейшага беларускага злачыннага фармаваньня «Пажарнікі», у тым жа ліку іхняга лідэра – 35-гадовага Генадзя Бярэзіна.

Супрацоўнікі дэпатрамэнту ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ды тэрарызмам МУС Расеі затрымалі трох удзельнікаў найбуйнейшага беларускага злачыннага фармаваньня «Пажарнікі», у тым жа ліку іхняга лідэра – 35-гадовага Генадзя Бярэзіна.

Як паведамляе прэсавая служба дэпартамэнту, затрыманьне рабілі з дапамогай беларускіх калег у кватэры на Кутузаўскім праспэкце. Акрамя Бярэзіна схапілі Алега Чыркова і Вячаслава Ліцэнштэйна. У іх канфіскавалі фальшывыя пашпарты грамадзян Расеі і Беларусі.

Паводле інфармацыі МУС, усе затрыманыя былі ў міждзяржаўным вышуку за ўчыненьне цяжкіх злачынстваў. Цяпер правяраюць, ці яны мелі дачыненьне да злачынстваў на тэрыторыі Расеі, і вырашаюць пытаньне пра іхнюю экстрадыцыю ў Беларусь.

Арганізаванае злачыннае фармаваньне (АЗФ) «Пажарнікі» паўстала на тэрыторыі Гомельскай вобласьці ў 1990-х гадох. Бандыты спэцыялізаваліся на вымаганьнях, разбойствах, крадзяжох, «крышаваньні» прастытуцыі ды незаконным аўтабізнэсе.

У красавіку-чэрвені на тэрыторыі Маскоўскага рэгіёну затрымалі шасьцёх удзельнікаў АЗФ, што былі ў вышуку. У жніўні 2006 г. суд на Гомельскую вобласьць прызнаў 27 чальцоў банды вінаватымі ў больш як 100 злачынствах (у тым ліку блізка 80 цяжкіх і асабліва цяжкіх) і прысудзіў да вастрогу ад 3 да 14 год. 11 бандзюкоў здалелі схавацца. Большасьць зь іх перабралася ў Расею.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць