Свет

Амерыканскія самалёты наблізіліся да межаў Беларусі

Чатыры знішчальнікі ВПС ЗША распачнуць патруляванне паветранай прасторы краін Балтыі.

Чатыры знішчальнікі ВПС ЗША F-15 °C Eagle у сераду, 1 верасня, распачнуць патруляванне паветранай прасторы краін Балтыі, змяніўшы ў межах місіі НАТО Польшчу.

У сераду на авіяцыйнай базе ў Шаўляй адбудзецца цырымонія перадачы вахты місіі паветранай паліцыі ад польскага кантынгенту амерыканскаму, у якой возьмуць удзел высокапастаўленыя вайскоўцы ЗША, Польшчы і балтыйскіх краінаў, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.

Вайскоўцы амерыканскіх ВПС дзейнічаюць у якасці паветранай паліцыі НАТО ў краінах Балтыі ўжо трэцім разам. Раней яны неслі вахту ў кастрычніку — снежні 2005 і кастрычніку — снежні 2008.

Цяперашняя амерыканская змена, большая частка якой прыбыла са сталага месца дыслакацыі ў Вялікабрытаніі, авіяцыйнай базы Лакенхет, складаецца з больш чым 120 вайскоўцаў — пілотаў, тэхнікаў, медыцынскага персаналу, групы падтрымкі, спецыялістаў у галіне камунікацый. Кіраваць місіяй будзе амерыканскі лейтэнант-палкоўнік Скіп Прыбыл.

Краіны Балтыі не маюць прыдатных для паветранага патрулявання самалётаў, таму пасля іх уступлення ў НАТО з красавіка 2004 аховай паветранай прасторы займаюцца па чарзе самалёты краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якія базуюцца на літоўскім аэрадроме Зокняй за 5 км ад Шаўляй.

Нагадаем, у сакавіку ў паветранай прасторы Латвіі, Літвы і Эстоніі прайшлі вучэнні ваенна-паветраных сіл НАТО, у якіх узялі ўдзел ваенныя самалёты Францыі, Польшчы і ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер16

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць