Грамадства22

Што такое пост-галадоўка?

Адказвае пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка

Адказвае пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка

Мы стварылі новы тэрмін – пост-галадоўка. Мы не падзяляем паасобку пост і галадоўку. Для нас як хрысьціянаў простая галадоўка не зусім адпавядае нашым патрабаваньням. Пост дазваляе нам быць пачутымі Богам. Галадоўка дазваляе быць пачутымі людзьмі. Пагэтаму мы аб’ядналі двпа гэтыя паняткі ў адзін. Мы хочам быць пачутыя Богам і людзьмі. Мы адначасова знаходзімся ў пасьце і ў галадоўцы.

Так, нам лепей сказаць: «Мы ў пасьце як хрысьціяне». Але гэты панятак не даносіць людзям сутнасьць нашага рашэньня. Пераважна людзі маюць сьвецкае ўспрыманьне паста. Пост у гэтым разуменьні не ўспрымаецца, як поўная адмова ад ежы, як гэта практыкуем мы. Таксама, пост не асацыюецца з пратэстам. Мы не маглі абвесьціць гэтую акцыю толькі галадоўкай. Справа ў тым, што мы можам прыцягнуць увагу і грамадзкасьці, і ўраду, але няма гарантыяў, што нашае пытаньне будзе вырашанае аптымальна. Пагэтаму пост гаворыць аб тым, што мы ўскладаем надзею на Бога, які можа вырашыць нашае пытаньне.

Наколькі далёка мы ідзем у гэтым?

Кожны вызначае для сябе сам. Напэўна будуць тыя, хто пойдзе да моманту, пакуль нашыя патрабаваньні ня выканаюць. У той жа час сярод удзельнікаў акцыі ёсьць тыя, хто прымае ўдзел у пасьце-галадоўцы да таго часу, пакуль дазваляе здароўе. Рашэньне аб перапыненьнігаладоўкі кожны прымае самастойна. У выпадку, калі зьяўляецца пагроза для здароўя, той чалавек можа быць выведзены з галадоўкі прымусова.

Паводле newlife.by

Царква «Новае жыцьцё» зьяўляецца адной з цэркваў поўнага эвангельля. Колькасьць вернікаў у Менску складае 750 чалавек. У Беларусі царква мае свае філіі ў Бараўлянах – царква «Жывое слова», Жодзіне – царква «Новае пакаленьне», у Лідзе, Іванаве, Стоўпцах, Горадні, Смалявічах і Гарадзішчы – цэрквы «Новае жыцьцё». Адна філія знаходзіцца ў Азэрбайджане (г. Баку). Агульная колькасьць прыхаджанаў у філіях складае паўтысячы чалавек.

Афіцыйным днём народзінаў царквы лічыцца 17 чэрвеня 1992 г., калі адбылася першае воднае хрышчэньне. У тым жа годзе царква была зарэгістраваная ў Менгарвыканкаме. А пачаналася ўсё з набажэнстваў, дзеля якіх выкупаоіся ўсе квіткі ў адным зь менскіх кінатэатраў. Адно такое мерапрыемства каштавала будучаму пастару месячнага заробку, аднак выклікала вялікую цікавасьць сярод вернікаў. Суправаджаліся набажэнствы адной калёнкай і гітарай, падоранымі місіянэрам з Нарвэгіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая12

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?67

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома6

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць