Улада2020

Мілінкевіч увайшоў у ініцыятыўную групу Кастусёва

Каманда кандыдата ад Партыі БНФ налічвае 1307 чалавек.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прэзентаваў сваю каманду. Кіраўніком ініцыятыўнай групы стаў лідэр арганізацыі Аляксей Янукевіч.

Увогуле у ініцыятыўную групу Кастусёва ўвайшло 1307 чалавек. На думку каманды, гэтага будзе дастаткова, каб сабраць 110 тысяч подпісаў.

Людзі Кастусёва будуць збіраць подпісы ў 84 гарадах і мястэчках. Прынамсі, у 40 з іх будуць выстаўленыя пікеты кандыдата. Было адзначана, што абсалютна ўсе ўдзельнікі групы будуць працаваць задарма.

Далучыўся да ініцыятыўнай групы Кастусёва і лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Ён плануе пачаць збор подпісаў ужо з першага дня.

Таксама БНФ пачынае вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У мінскую гарадскую будуць прапанаваныя такія вядомыя людзі, як Юры Хадыка, Галіна Сямдзянава, Лявон Баршчэўскі.

Аляксей Янукевіч прызнаўся, што сам хацеў бы ўдзельнічаць у выбарах, але яшчэ не падыходзіць па ўзросце. «Зрэшты, я лічу, што Кастусёў — найлепшы варыянт. Мэтанакіраваны чалавек, які дабіваецца ўсіх пастаўленых задач. Ён стаў увасабленнем кансерватыўных поглядаў», — сказаў А.Янукевіч.

Лозунгам кампаніі стане «Свабода. Дабрабыт. Бяспека». Па словах Кастусёва, праграму БНФ могуць падтрымаць 30% выбарцаў. «Многія нашы напрацоўкі пачалі выкарыстоўваць і ўлады. Гэта тычыцца і Балта‑Чарнаморскага калектара, і сельскай гаспадаркі, і лесу», — зазначыў Р.Кастусёў.

Сярэдні ўзрост каманды Кастусёва складае ўсяго 30 гадоў. Гэта будзе ці не самая маладая ініцыятыўная група.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс9

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Два памежныя пераходы на мяжы Польшчы і Беларусі плануюць адкрыць у сярэдзіне лістапада2

Эміне Эрдаган настаяла на тым, каб канцлер Германіі Мерц прыляцеў у Анкару разам з жонкай

Ціханоўскую на вячэры ў Макрона сустракалі ганаровай вартай10

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі13

Гігін больш не кіраўнік таварыства «Веды»6

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн3

Літва абяцае карэкціроўкі працы закрытых пераходаў — беларусам дадуць магчымасць вярнуцца дадому16

У вёсцы пад Гомелем два тыдні блукае самы сапраўдны дзікабраз

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс9

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць