Улада77

Кандыдаты ў прэзідэнты. Хто кім працуе?

Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля», а Кастусёў — намеснік дырэктара «Асвейскай будаўнічай кампаніі».

Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля», а Кастусёў — намеснік дырэктара «Асвейскай будаўнічай кампаніі».

Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля». Часта бачылі ягоныя артыкулы? Зараз ён будзе проста абавязаны пісаць. Калі толькі не аформіць адпачынку за свой кошт. У кожным разе, газета атрымае салідную рэкламу. Жарты! — мае свайго кандыдата ў прэзідэнты.

Шмат цікавага можна даведацца і пра іншых кандыдатаў у прэзідэнты з іншых дакументаў, пададзеных у Цэнтрвыбаркам.

Уладзімір Някляеў застаецца дырэктарам даследчыцка-асветніцкай установы «Рух наперад»,
якую ўлады спрабавалі ліквідаваць, каб пазбавіць кандыдата прэстыжнай стартавай пляцоўкі.

Яраслаў Раманчук аддаўна ўзначальвае аналітычны цэнтр «Стратэгія».

Алесь Міхалевіч стартуе з невысокай пасады юрысконсульта ў ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча». А мог бы і дырэктарам быць.

Рыгор Кастусёў — паўсюдны намеснік. Не толькі ў Партыі БНФ, але яшчэ і ў ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».

Намеснічае і кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў Віталь

Рымашэўскі. Ізноў жа, ён ідэальна пазіцыянуе сябе для свайго электарату: афіцыйна ён лічыцца намеснікам старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва».

Увогуле, варта адзначыць, што лідэры апазіцыі добра падрыхтаваліся, каб прывабна падаць сябе выбарцам. Акрамя, хіба што, Мікалая Статкевіча — пенсіянера.

Зрэшты, гэта справядліва. На чале апазіцыі стаяць людзі, што займалі паважныя пасады і страцілі працу толькі пасля таго, як выступілі супраць дыктатуры.

А вось

Аляксандру Лукашэнку мудраваць не прыходзіцца. Ён сціпла абазначыў сябе як «Прэзідэнт Беларусі».
А мог бы і грукнуць кулаком па стале: «Пажыццёвы Прэзідэнт» або «Народны Прэзідэнт Беларусі». І хто б запярэчыў, калі тых, хто лічыць галасы — членаў Цэнтрвыбаркама, прызначае ён сам, а старшыня гэтай паважнай установы яшчэ кампанія не пачалася, а паспела ўжо выказаць упэўненасць у перамозе свайго прызначальніка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах9

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах9

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць