Меркаванні2222

Які Лукашэнка выгадны Беларусі?

Легітымны ці нелегітымны? Меркаванні экспертаў ды аналітыкаў.

Легітымны ці нелегітымны? Меркаванні экспертаў ды аналітыкаў.

«Мне б хацелася, каб мяне падтрымала дзве траціны насельніцтва», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на сустрэчы з расійскімі журналістамі. Нечакана мала для яго. У 2001 годзе Лідзія Ярмошына агучвала лічбу 75, а ў 2006-м — аж 83% галасоў. Ці сведчыць новаяўленая «сціпласць», што Аляксандр Лукашэнка сапраўды хоча дабіцца прызнання выбараў калі не справядлівымі, дык свабоднымі, як пра тое пагаворваюць у дыпламатычных колах?

На сёння дэмакратызацыі ў Беларусі няма, адзначаюць міжнародныя эксперты. І — упершыню — інфармацыйныя напады на беларускага кіраўніка з боку Расіі ствараюць уражанне, нібы Расійская Федэрацыя мае намер не прызнаваць Аляксандра Рыгоравіча ў якасці прэзідэнта Беларусі.

А вось Захад робіць розныя крокі да перамоваў з Лукашэнкам і, не выключана, прызнае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі ў выніку захавання ягонай улады пасля выбараў. Напрыклад, вызнае выбары часткова свабоднымі ў выпадку, калі ўлады на практыцы дазволяць назіральнікам кантраляваць падлік галасоў.
Нашто? Каб зрабіць беларускую незалежнасць больш абароненай ад Расіі. Некаторыя лічаць, што прызнанне Лукашэнкі і адкрыццё Еўропы для яго паспрыяць суверэнізацыі.

Легітымны ці нелегітымны Лукашэнка больш выгадны Беларусі? — запыталіся мы ў экспертаў. (Апытанне рабілася ў другой палове верасня.)

«Што б там ні было — нявыгадны сам Лукашэнка перш за ўсё! Бо гэта вораг Беларусі і беларускасці!» — лічыць першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
На думку Станіслава Станіслававіча, пра незалежнасць Беларусі і перамогу Лукашэнкі немагчыма гаварыць, бо ў Аляксандра Рыгоравіча адсутнічае разуменне незалежнасці Беларусі і клапоціцца ён толькі пра свае інтарэсы, а Беларусь для яго абсалютна чужая краіна.

«Для Беларусі выгадна, каб яе кіраўнік быў легітымна абраным, падзяляў дэмакратычныя каштоўнасці і ўсяляк спрыяў інтэграцыі нашай краіны ў еўрапейскія і сусветныя інтэграцыйныя працэсы, — упэўнены палітолаг Алесь Лагвінец.
 — Аляксандр Лукашэнка ад неканстутытуцыйнага рэферэндума 1995 (sic!) года не мае дэмакратычнай цывілізаванай легітымнасці." На сёння, зазначае Алесь Лагвінец, незалежна ад факту міжнароднага прызнання ці непрызнання, Лукашэнка і ягоная групоўка шкодныя для Беларусі, вядуць яе да краху, пазбаўляючы цывілізаванай будучыні.

«Еўропа і раней не прызнавала легітымнасці Лукашэнкі — і што, жылі», — іранізуе Сяргей Мусіенка,
кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ. Натуральна, для любой краіны выгадны легітымны прэзідэнт. На думку Сяргея Мусіенкі, у выпадку непрызнання беларускіх выбараў толькі Расіяй яна апынецца ў ідыёцкім стане, сядзе ў лужыну, у якую неяк села з газам.

Сяргей Мусіенка звяртае ўвагу на важнае назіранне — любы ціск на ўладу, паводле расійскіх палітолагаў, прыводзіць да падвышэння рэйтынгу ўлады. Можа, тады інфармацыйныя атакі Расіі ў бок беларускага кіраўніка накіраваныя на павелічэнне ягонага рэйтынгу?

Калі на палітычным полі з’яўляецца новы чалавек і Расія кажа, што гэта яе кандыдат, палітык адразу атрымлівае чорную метку ў вачах народу. «Не выключана, што „Хроснымі Бацькамі“ Расія праграмуе Лукашэнку на выйгрыш. Тады няясна, навошта гэта рабіць такім непрыгожым чынам», — рэзюмуе Сяргей Мусіенка.

«Аляксандр Лукашэнка не можа выйграць выбары без фальсіфікацый і сілавога аспекту,« — зазначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Для легітымнай перамогі Лукашэнка мусіць прыняць прапановы апазіцыі па змене выбарчага заканадаўства. Толькі тады паўстае пытанне легітымнасці і з’яўляецца магчымасць перайсці ад выбарчай кампаніі да саміх выбараў. У іншым выпадку пытанне легітымнасці здымаецца аўтаматычна. «На сённяшні момант у Беларусі выбараў няма. Для краіны больш выгадна, каб адбыліся сапраўдныя легітымныя выбары. А прызнае іх Захад ці Усход, — гэта другасна», — дадае Анатоль Лябедзька.

На сённяшні момант у свеце існуюць дзве сеткі ацэнкі электаральных падзеяў: міжнароднай арганізацыі АБСЕ і сеткі наглядальнікаў ад СНД, створанай ініцыятываю Расіі. Для Беларусі важна, каб адна арганізацыя вызначала ступень легітымнасці выбараў, мяркуе Анатоль Лябедзька. Найбольшую вагу, на думку палітыка, мае аб’яднаная арганізацыя АБСЕ.

«Пытанне насамрэч досыць супярэчлівае, — кажа Каміль Клысінскі, эксперт варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў. — Для Беларусі будзе лепей, калі знойдзецца палітычная сіла, здольная здабыць перамогу ў выбарах і правесці грунтоўныя эканамічныя ды палітычныя рэформы».

На думку Каміля Клысінскага, такой сілы пакуль няма, таму варта прыняць бяспечнейшым для Беларусі як суверэннай дзяржавы далейшае кіраўніцтва Лукашэнкі,
які вядзе дыялог з Еўрасаюзам ды вызначае ўмовы супрацоўніцтва з Расіяй і з’яўляецца прызнаным, прынамсі дэ-факта, абодвума бакамі ў якасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць