Меркаванні127127

Ці стане Саннікаў адзіным?

Піша Андрэй Дынько.

Сябры канкурэнтных ініцыятыўных групаў прызнаюць: найбольшыя чэргі ў Менску выстройваюцца каля агітацыйных пікетаў Андрэя Саннікава, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Саннікаў выйшаў на першае месца і ў абароненых ад падкрутак інтэрнэт-апытанках.

Пры гэтым Саннікаву ўдалося сабраць другую памерам ініцыятыўную групу сярод прадэмакратычных палітыкаў.

У чым ягоная прывабнасць? Ці гэта тлумачыцца тым, што ён аднолькава прымальны і для Захаду, і для Расіі, пра што выразна заявілі маскоўскія СМІ?

Думаецца, першасная прычына ў іншым.

Саннікаў — найбольш радыкальны крытык Лукашэнкі сярод усіх апазіцыйных кандыдатаў. Ён не гуляе ў «канструктыўную апазіцыю». Ён не абмінае маўчаннем мадам працэнтніцу. І не стамляецца паўтараць: дыктатара не перамагаюць на выбарах. Толькі Плошча можа паказаць краіне, што нацыя стаіць не за дыктатарам, а за перамены — ключавы момант для змены сістэмы.

Спецыфіка гэтых выбараў ці, калі хочаце, нават нацыянальнага характару палягае на тым моманціку, што нават людзі, якія ў выбары не вераць ды палітыкам не вераць, і каму дэмакратыя як сабаку пятая нага, і хто ўрэшце галасуе за Бацьку, бо як усе, нават гэтыя беларусы хочуць, каб Лукашэнку ўрэзалі хоць на словах. Каб быў выказнік той вялікай, экзістэнцыйнай крыўды, якую Беларусь зазнала ад Лукашэнкі і якую не адкупляе ніякі эканамічны рост. І Саннікаў, калючы Саннікаў, трапляе ў гэтыя чаканні.

Дарэчы, не такія ўжо і дурныя людзі ў гэткім сваім, здавалася б, куртатым жаданні. Толькі наяўнасць моцна артыкуляванай альтэрнатывы можа стаць рухавіком пазітыўных зменаў, хоць за дэмакратыі, хоць за дыктатуры.

Радыкалізм заўжды прывабны на этапе праймерыз, якімі ў беларускіх умовах фактычна і ёсць збор подпісаў.

Аднак справа не толькі ў радыкалізме. Саннікаў — ясны прамоўца. Ягоны стыль кантрастуе са стрыманым падыходам Мілінкевіча. Саннікаў не баіцца ісці на канфлікт. Гэты, думаюць актывісты, і на тэледэбатах з Лукашэнкам за словам у кішэню не палезе.

Саннікаў умела камбінуе беларускі патрыятызм і еўрапейскую перспектыву.

Ён мае пазнавальную біяграфію: дзед-купалавец; жонка, сустрэтая на незалежніцкіх барыкадах; права подпісу на перамовах па ядзернай зброі. Гэта выгадна вылучае яго сярод іншых правацэнтрысцкіх кандыдатаў, што выскачылі, як Піліпы з канапель.

Саннікаў таксама збірае плён прадуманай медыйнай працы. Ён стварыў самы папулярны апазіцыйны палітычны сайт — charter97.org, далёкі ад класічных уяўленняў пра СМІ. А цяпер Саннікава падтрымала і самая масавая папяровая газета — «Народная воля», палітычным аглядальнікам якой ён стаў.

Саннікаў згуртаваў вакол сябе шэраг знакавых постацяў незалежніцкага руху: Шушкевіч, Івашкевіч, акадэмік Гарэцкі ці лідэр зуброўцаў Афнагель.

Немалаважна ў структуры ягонай падтрымкі тое, што

Саннікаў абдумана і паслядоўна парушаў многія правілы — як тыя, якія навязвала дыктатура, так і тыя, якія стваралі сабе дысідэнты.

Ён не будаваў партыі — ва ўмовах, калі дыктатура талеравала клубныя партыі апазіцыі. Ён не дабіваўся рэгістрацыі сваёй суполкі. Ён акумуляваў рэсурсы — калі этыка патрабавала ад дысідэнцкіх групаў працы ў стане вечнага безграшоўя. «Хартыя’97» ад пачатку не захаплялася плюралізмам, а жорстка мадэравала свае форумы, каб выключыць магчымасці маніпулявання свядомасцю, якое лукашэнкаўцы ажыццяўляюць на некаторых іншых рэсурсах. «Дыктатуру можна перамагчы толькі адэкватнымі метадамі», — перакананыя многія разам з Саннікавым.

Несумненна, што ў абліччы Саннікава рэжым мае аднаго з самых дасведчаных праціўнікаў.

Ці можа Саннікаў стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі? Здавалася б, наяўнасць «Гавары праўду» такі шанец амаль выключае.

У рэальнасці ж усё будзе залежаць і ад колькасці подпісаў, сабраных тым ці іншым кандыдатам, і ад сацыялогіі.

За год дзейнасці Някляеву не ўдалося істотна пацясніць Мілінкевіча. Калі сацыялогія зафіксуе, а расійскія тэлеканалы замацуюць рывок Саннікава, то, у адсутнасць Мілінкевіча, Саннікаў можа стаць супольным назоўнікам.

Але не трэба забывацца:

пакуль Саннікаву ўдалося вылучыцца толькі сярод палітызаванай публікі.

У рэгіёнах яго па-ранейшаму мала ведаюць, ініцыятыўныя групы яго там слабыя, а беларускія масы застаюцца ў ілюзіі, што Лукашэнка — гэта адзіны збаўца і паратунак нашай беднай старонкі.

Апорай Саннікава можа стаць сталіца.

Ці мае Саннікаў ці хто-кольвек іншы шанцы на падтрымку большасці ў цяперашняй сітуацыі? Палітолагі Сіліцкі і Булгакаў мяркуюць, што ніхто з сёлетніх кандыдатаў у прэзідэнты няздольны сабраць Плошчу. Між тым толькі Плошчай можна вымераць іх уздзеянне на розумы.

Нарэшце, цікавы факт — зафіксаваны і рэпарцёрамі «Нашай Нівы», і блогерамі — мінчукі ў масе сваёй з абыякавасцю і кепікамі ставяцца да лукашэнкаўскіх пікетаў.

Каментары127

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў11

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх12

Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай2

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў11

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць