Эканоміка55

Кампанія «Сябар» перайменавана ў «Піваварні Хайнекен»

Удзельнік групы кампаній Heineken у Беларусі ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар» 4 кастрычніка 2010 года перайменавана ў ЗЗАТ «Піваварні Хайнекен». Пра гэта БелаПАН паведаміла менеджар па карпаратыўных адносінах Heineken у Беларусі Алена Наважылава.

«Гэты крок з’яўляецца адным з ключавых у рэалізацыі стратэгіі Heineken у Беларусі па вывадзе мясцовага піваварэння на самы высокі ўзровень і сведчыць аб дасягненні бабруйскім заводам стандартаў нідэрландскага інвестара», — зазначыла Наважылава.

Беларуская піваварня «Сябар» ўвайшла ў склад нідэрландскага канцэрна Heineken, найбуйнейшага вытворцы піва ў Еўропе, у снежні 2007 года. Ужо летам 2008 года Heineken завяршыў комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства, накіраваўшы на гэтыя мэты 12 млн. еўра. Як вынік, сёння «Сябар» — сучасны завод магутнасцю 14–17 млн. дал у залежнасці ад колькасці брэндаў, што выпускаюцца. Зараз прадпрыемства вырабляе піва маркі «Рэчыцкае», «Баброў», ліцэнзійныя брэнды «Доктар Дызель», Gösser, Zlatý Bažant. Аб’ём вытворчасці ліцэнзійных брэндаў у 2010 годзе перавысіць 1 млн. дал.

Аснашчэнне «Сябра» самым сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі суправаджалася комплекснымі зменамі ў падыходах да кіравання якасцю — у жніўні 2009 года прадпрыемства было сертыфікавана міжнароднай сеткай IQNet на адпаведнасць прынцыпам HACCP. Вынікам новага ўзроўню якасці прадукцыі стаў выхад на новыя рыначныя пазіцыі кампаніі (рыначная доля ЗЗАТ «ПК «Сябар» у жніўні 2010 года склала 19,4%, паводле звестак канцэрна «Белдзяржхарчпрам»; гэта другое месца ў рэйтынгу беларускіх піўных вытворцаў), а таксама шматлікія міжнародныя ўзнагароды.

На новыя прынцыпы працы былі пераведзены сістэмы менеджменту і фінансавай справаздачнасці прадпрыемства. Сёння яны таксама інтэграваныя ў агульныя механізмы Heineken, зазначыла Наважылава. Да новай юрыдычнай асобы пераходзяць усе правы і абавязкі ЗЗАТ «ПК «Сябар».

Бабруйскі піваварны завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 2002 годзе прадпрыемства акцыянавалі, стварыўшы на яго базе ААТ «Дзеднава». Хутка было прынята рашэнне аб прыцягненні замежнага інвестара, амерыканскай групы Detroit Investments Ltd., для рэалізацыі піўнога праека сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, якая зарэгістравала даччыную структуру Detroit-Belarus Brewing Company (DBBC). Так у 2004 годзе з’явілася СЗАТ «Беларуская піваварная кампанія», у жніўні 2005 года перайменаванае ў СЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар». У снежні 2007 года ПК «Сябар» увайшла ў склад Heineken N.V. і стала ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар».

Каментары5

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць