Свет22

Эўразьвяз і Кіеў зьбіваюць адно аднога з панталыку

Згодна з апытаньнямі, грамадзяне ЭЗ лічаць Украіну больш падрыхтаванай да ўступленьня ў ЭЗ, чым Турцыю. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі ЭЗ і эўрапейскіх дзяржаў гавораць Кіеву, што яны не гатовыя разглядаць сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе нават у якасьці пэрспэктывы.

Падзеі ва ўкраінскім урадзе выклікаюць на Захадзе раздражненьне. Бо зараз краіна магла б зблізіцца з ЭС, піша Герхард Гнаўк, Die Welt, Нямеччына.

Словы, якія сёньня, амаль праз два гады пасьля мірнай рэвалюцыі, Заходняя Эўропа адрасуе ўкраінцам, зьбіваюць іх з панталыку. Згодна з апытаньнямі, грамадзяне ЭЗ лічаць Украіну больш падрыхтаванай да ўступленьня ў ЭЗ, чым Турцыю. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі ЭЗ і эўрапейскіх дзяржаў гавораць Кіеву, што яны не гатовыя разглядаць сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе нават у якасьці пэрспэктывы. Пры гэтым ужо не гаворыцца, як раней, што прычына складанасьцяў — у краіне-кандыдаце. Наадварот, «прычыны ў самім Эўразьвязе, яны ніяк не зьвязаныя з працэсам рэфармаваньня Ўкраіны». Гэтак на днях амаль ва ўнісон заявілі нямецкі пасол і прадстаўнік ЭЗ у Кіеве. Упаўнаважаны Брусэлю па вонкавай палітыцы Саляна, які ўчора прыбыў у Кіеў на перамовы, напэўна, скажа прыкладна тое ж самае.

Такім чынам, справа ў тым, каб напоўніць сэнсам і пэрспэктывай прастору між сёньняшнім станам і праграмай максымум, праграмай на ўступленьне. Заплянаванае новае рамачнае пагадненьне пра супрацоўніцтва, і яго падпісаньне мусіць быць паскорана на саміце Ўкраіна-ЭЗ, якія адбудзецца праз тыдзень у Хельсынкі. Энэргетычная палітыка — гэта тэма размовы між Брусэлем і Кіевам, і яна тым важнейшая, чым актыўней, як стала вядома, адпаведныя расейскія і нямецкія канцэрны плянуюць будаўніцтва новага абыходнага шляху, новага праекту пасьля спрэчнага Паўночна-Эўрапейскага газаправоду.

Тым часам украінскі прэзыдэнт Юшчанка атрымаў учора новую паразу — адстаўку пяці блізкіх яму міністраў. Захад таксама зьбіты з панталыку тымі навінамі, якія ён атрымлівае зь Кіеву.

Фота 5tv.com.ua

Каментары2

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць