Культура1212

Выйшла карта беларускіх мясцін у Празе

Аўтары падаюць 22 беларускія адрасы — з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі.

Два студэнты Карлава ўнівэрсытэту ў Чэхіі стварылі карту беларускіх мясьцін Прагі. Карта «Беларуская Прага» была выдадзеная пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі.

Дзе ў Празе стаіць помнік Францішку Скарыну? Дзе пакланіцца магілам прэзыдэнтаў БНР? Дзе знаходзіцца пасольства Беларусі? Раней беларусаў да гэтых мэтаў нярэдка вялі блытаныя сьцежкі і доўгія роспыты. Цяпер добрым дарадцам будзе карта, якую сумесна стварылі два беларускія студэнты Карлава ўнівэрсытэту — Павел Котаў, будучы гісторык, і Зьміцер Кожух, які вучыцца на картографа.

Мапа ў гэтыя выходныя была прэзэнтаваная ў адной з праскіх кавярняў. Выйшла яна накладам 1110 экзэмпляраў.

Аўтары падаюць 22 беларускія адрасы — з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі.

Шэраг адрасоў зьвязаныя з гістарычнымі падзеямі, што аб’ядноўвалі беларусаў і чэхаў яшчэ з часоў ВКЛ. Шмат адрасоў дадаюць праскім вуліцам пэрсанальны зьмест: карта падкажа, дзе знайсьці дамы, у якіх жылі Ларыса Геніюш, Міхась Забэйда-Суміцкі ці Васіль Быкаў…

Карта выйшла пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі ў Чэхіі і распаўсюджваецца бясплатна. Група, якая згуртавалася вакол ініцыятараў выданьня, таксама вырашыла прапаноўваць землякам экскурсіі па беларускіх мясьцінах Прагі. Зьвязацца са знаўцамі беларускай Прагі можна праз e-mail: [email protected]

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць