Улада66

Тур лічыць праект эканамічнай праграмы Раманчука экстрэмісцкім

«Раманчук ніколі не працаваў у органах дзяржкіравання і не мае базавай эканамічнай адукацыі».

Адказваючы на пытанні журналістаў 20 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур распавёў пра сваё стаўленне да праекта эканамічнай праграмы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Яраслава Раманчука.

У прыватнасці Тур зазначыў, што знаёмы толькі з асобнымі палажэннямі праграмы, але гэтага хапіла, каб зразумець, што яна, «як і любая праграма, мае як пазітыўныя моманты, гэтак і недахопы».

Многія прапановы Раманчука закладзены і ў праект праграмы сацыяльна‑эканамічнага развіцця да 2015 года, зазначыў Тур.

«Раманчук з’яўляецца прыхільнікам выключна ліберальнага тыпу эканомікі. Ён узначальвае Цэнтр Мізеса, а Мізес — чалавек з плеяды архінеалібералаў, у якіх дзяржава не прысутнічае практычна нідзе, яна з’яўляецца тормазам і перашкаджае развіццю эканомікі», — заявіў міністр.

Паводле слоў Тура, праект закона аб дзяржаўна‑прыватным партнёрстве, што распрацоўваецца ў Беларусі, павінен паказаць, дзе можа і павінна прысутнічаць дзяржава, а дзе — бізнес.

Намеснік кіраўніка Мінэканомікі мяркуе, што роля дзяржавы павінна скарачацца там, дзе ёсць удалыя ўмовы развіцця, і павялічвацца пры ўзнікненні цяжкасцяў. «А цяжкасці з’яўляюцца заўсёды», — падкрэсліў ён.

Дзяржава ўказвае на сферы для паспяховай інвестыцыйнай дзейнасці, яна будзе адзіным сур’ёзным гарантам і правадніком палітыкі ў фарміраванні Мытнага саюза і АЭП, звярнуў увагу Тур.

«Усе неаліберальныя праграмы носяць экстрэмісцкі характар, які праяўляецца ў тым, што асобныя палажэнні вядуць да выключэння або супярэчнасці адно да аднаго», — заявіў чыноўнік.

Ён прывёў прыклад з праграмы Раманчука, дзе немагчыма адначасова скараціць значную долю падаткаабкладання або сацыяльнага падатку і павысіць пенсіі.

«Раманчук ніколі не працаваў у органах дзяржкіравання і не мае базавай эканамічнай адукацыі. Гэта не азначае, што ён не можа разбірацца ў эканоміцы. У яго не было магчымасці паўдзельнічаць у выпрацоўцы сапраўдных рашэнняў, і ў гэтай частцы праграма вельмі экстрэмісцкая», — заключыў Тур.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША16

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць